Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
11 сентября 2020

Ігар Пракаповіч – найлепшы публіцыст краіны

Наш зямляк стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Яго кніга «Пастаўшчына» прызнана пераможцай у намінацыі «Найлепшая кніга публіцыстыкі».

Сёлета на конкурс былі прадстаўлены 80 кніг, выдадзеных у 2019 годзе. Пераможцаў у шасці намінацыях выбірала журы, у складзе якога былі прызнаныя майстры слова, літаратуразнаўцы, крытыкі, кіраўнікі выдавецтваў. Усе яны высока ацанілі працу Ігара Пракаповіча і аднагалосна прысудзілі яму літаратурную прэмію.

— Некалькі гадоў назад Віцебскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падавала на прэмію маю кнігу вершаў «Астравы існасці», аднак яна найлепшай у сваёй намінацыі не стала, — расказваў Ігар Міхайлавіч. — Не разлічваў на перамогу і сёлета. Таму такой нечаканай стала навіна аб узнагародзе. Несумненна, яна самая важкая з усіх тых, якія ўжо маю. І хоць я пішу не дзеля славы і прызнання, усё роўна прыемна, калі тваю работу заўважаюць і заахвочваюць.

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Яе заснавальнікі – міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Кніга-пераможца «Пастаў­шчына» ўбачыла свет у выдавецтве «Беларусь», якое летась заснавала серыю «Падарожжа па родным краі». Матэрыял края­знаўца збіраў больш за 30 гадоў. Першы рукапіс з’явіўся яшчэ ў 2006 годзе і пасля гэтага неаднаразова перапрацоўваўся.

Выданне можна смела назваць турыстычным «гідам» для ўсіх, хто вандруе па Пастаўшчыне. Тут падрабязна апісаны помнікі прыроды, гісторыі і культуры (у тым ліку і малавядомыя), многа звестак пра знакамітых людзей нашага рэгіёна.

Заслужаную ўзнагароду за гэту кнігу Ігару Пракаповічу ўручыў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусі Ігар Луцкі падчас урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства. Яно 6 верасня прайшло ў Бялынічах на Магілёўшчыне.

— Якія ўражанні пакінула свята? — спытала я ў Ігара Міхайлавіча.

— Як і ў папярэднія гады, атрымалася насычаным цікавымі мерапрыемствамі, — адказаў ён.

— Мне свята запомнілася і таму, што ўпершыню быў у Бялынічах і наогул у тых мясцінах. Яны падаліся вельмі сімпатычнымі. Каб пранікнуцца атмасферай горада, безумоўна, трэба было б паблукаць там даўжэй і аднаму. Але ўсё роўна ўдалося многае ўба­чыць. Пагуляў па галоўнай вуліцы, пазнаёміўся са славутасцямі, пабываў у абноўленым музеі імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі… І проста адпачыў душой у абстаноўцы, дзе паўсюль гучыць родная мова, дзе можна ўбачыць так многа праяў самабытнай беларускай культуры.

Распытала суразмоўцу і пра планы. Галоўныя з іх — вы­даць тое, што ўжо напісана. Напрыклад, гатова да выдання кніга «100 адметных мясцін Пастаўшчыны» (яе назва гаворыць сама за сябе).

Таксама Ігар Міхайлавіч разам са сваімі вучнямі — удзельнікамі аб’яднання «Terra incognita» — рыхтуе на конкурс навуковую работу на тэму вадзяных млыноў.

Часу на ўсё гэта патрэбна многа: работа карпатлівая і адказная. Але краязнаўцу да яе не прывыкаць…

Ігар ПРАКАПОВІЧ – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук. З’яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча і ўладальнікам звання «Чалавек года Віцебшчыны». Аўтар больш чым 60 кніжак.

Іна Сняжкова. Фота «СБ. Беларусь сегодня»

Интернет-ресурсы