Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
12 октября 2021

Дыплом у кожнага ўдзельніка

Іх атрымалі на абласной інтэрактыўнай выставе-конкурсе мастацкіх вырабаў «Птушыны перапалох» майстры Пастаўскага Дома рамёстваў «Стары млын».

Выстава праходзіла ў канцы верасня ў Міёрах у рамках экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». На яе народныя ўмельцы Віцебшчыны прадставілі свае работы на птушыную тэматыку. Ад нашага Дома рамёстваў удзельнічалі шэсць майстроў, чацвёра з іх трапілі ў лік прызёраў.

Дыпломамі І ступені адзначаны вырабы Крысціны Брэскай і Яна Рубанюка. Крысціна перамагла ў намінацыі «Найлепшая выява птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі», зрабіўшы балотную саву ў змешанай тэхніцы з элементамі саломапляцення. Ян аказаўся пераможцам у намінацыі «Найлепшы птушыны домік» — сваю работу ён стылізаваў пад беларускую народную хату. У намінацыі «Найлепшая мастацкая кампазіцыя беларускіх птушак» дыпломы ІІ ступені заваявалі Таццяна Петух і Вольга Гукава. Кіраўнік установы культуры прадставіла на конкурс выцінанку «Цецерукі», а яе падначаленая — тры маляванкі. Адна з іх — «Белы бусел у гняздзе» — з’яўляецца мастацкай рэканструкцыяй пано, якое захоўваецца ў фондах раённага краязнаўчага музея.

Акрамя таго, дыпломамі «За творчае ўвасабленне вобраза птушак у мастацкай традыцыі» адзначаны пано Вольгі Сафонавай «Цецярук», выкананае ў тэхніцы плоскаснай керамікі, і аб’ёмная прасторавая кампазіцыя «Чорныя буслы ў гняздзе» Юліі Калядзінай, якая выкарыстала тэхніку абрэзкавай лялькі-скруткі.

Алена Шапавалава, газета «Пастаўскі край»







Интернет-ресурсы