Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
4 июня 2021

Адпачынак з павышанай увагай да бяспекі

Разам з пачаткам доўгіх канікулаў у школьнікаў традыцыйна распачнуць работу дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, у якіх на тэрыторыі нашага раёна змогуць адпачыць і набрацца сіл больш за сем соцень хлопчыкаў і дзяўчынак.

615 дзяцей плануецца аздаравіць сёлета ў 17 дзённых лагерах пры школах і раённым цэнтры дзяцей і моладзі. 28 юных пастаўчан прыме дзённы экалагічны лагер у Азёрках. 33 старшакласнікі запісаліся ў лагер працы і адпачынку. Ён разгорнецца на базе СШ №1 і будзе складацца з 3-х атрадаў, якія зоймуцца касметычным рамонтам першай і трэцяй гарадскіх школ і гімназіі. Не абыдзецца і без спартыўна-аздараўленчага лагера на ФАКу, які чакае 90 школьнікаў, падзеленых на дзве змены.

Усе прышкольныя лагеры і лагер РЦДМ адкрыюцца ўжо 1 чэрвеня. Змена ў іх, як і ва ўсіх астатніх, будзе доўжыцца 18 дзён і завершыцца 24-га, а ў тых, якія будуць працаваць у суботу, — 22 чэрвеня. 10 чэрвеня пачне работу лагер працы і адпачынку, 5 ліпеня — экалагічны лагер. Апошнім прыме падлеткаў спартыўна-аздараўленчы лагер на ФАКу. Першая змена там стартуе 19 ліпеня, другая — 6 жніўня.

У дзяцей-сірот, інвалідаў, са шматдзетных сем’яў і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, будзе магчымасць адпачыць і аздаравіцца ў кругласутачных лагерах «Бярозка» Докшыцкага раёна і «Ізу­мрудны» на Глыбоччыне. Туды ж могуць паехаць і ўсе ахвотныя. Пры гэтым ільвіную долю расходаў, звязаных з аздараўленнем школьнікаў, бярэ на сябе дзяржава. Бацькоўская даплата за знаходжанне дзіцяці ў любым летнім лагеры складае ўсяго 10%, а для названай вышэй катэгорыі хлопчыкаў і дзяўчынак адпачынак наогул бясплатны.

Што да няпростай эпідэмічнай абстаноўкі ў раёне, то тут усімі адказнымі асобамі будзе прыняты шэраг мер, накіраваных на мінімізацыю рызыкі заражэння COVID-19. Упор робіцца на бяспечныя і адказныя паводзіны кожнага — ад дзіцяці да тэхработніка. Таму сёлета, акрамя семінараў для начальнікаў лагераў і повараў, па рэкамендацыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўпершыню было арганізавана навучанне тэхработнікаў.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрства аховы здароўя краіны, тэрміны адкрыцця лагерных змен цяпер узгадняюцца з мясцовымі органамі ўлады. Таксама ўведзены дадатковыя патрабаванні да транспарціроўкі школьнікаў, выканання сан­эпідрэжыму і сацыяльнага дыстанцыравання ў лагерах. Так, з 20 і больш да 15 чалавек зменшана колькасць дзяцей у атрадах, а самі атрады будуць максімальна раз’ядноўвацца ў памяшканнях. Ёсць змяненні і ў арганізацыі харчавання навучэнцаў. У прыватнасці, у адным кафэ або сталовай дазволена харчавацца дзецям не больш чым з двух лагераў. Вялікая ўвага будзе ўдзелена забеспячэнню агульнай бяспекі навучэнцаў і іх штодзённаму медыцынскаму агляду. Спісы школьнікаў перад іх залічэннем у лагер перададуць у райЦГЭ, спецыялісты якога правераць па камп’ютарнай базе, ці ёсць у дзяцей «свежыя» кантакты з хворымі на COVID-19.

Названыя і іншыя меры засцярогі не павінны сапсаваць адпачынак школьнікаў. Нягледзячы на некаторыя абмежаванні, у тым ліку на наведванне ўстаноў і арганізацый, змены ў лагерах абяца­юць быць цікавымі і насычанымі. Педагогі пастараюцца арганіза­ваць для дзяцей разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку ў рамках рэспубліканскай акцыі «Лето-2021: ЗдОрово! ЗдорОво! Полезно! Дружно!». У СШ №3 бу­дзе створаны атрад праваслаўнай накіраванасці, у астатніх гарадскіх і некаторых сельскіх школах — атрады з ухілам на замежную мову, матэматыку і іншыя прадметы. Акрамя іх, будуць дзейнічаць ваенна-патрыятычныя і спартыўныя атрады.

Пасля закрыцця прышкольных лагераў эстафету ў іх пяроймуць рознаўзроставыя атрады, спартыўныя і гульнёвыя пляцоўкі, якія дзеці змогуць наведваць на працягу ўсяго лета па ўласным жаданні. А планы работы гэтых аб’яднанняў будуць складацца з улікам пажаданняў хлопчыкаў і дзяўчынак.

Алена Шапавалава, газета “Пастаўскі край”.

Интернет-ресурсы