Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
22 мая 2023

9—11 чэрвеня на Пастаўшчыне пройдзе XXXIII Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

— У сераду адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, на якім абмеркавалі дэталі правядзення маштабнага культурнага форуму, — расказвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. — Ён прысвячаецца Году міру і стваральнай працы. Праграма будзе вельмі насычанай. Асноўныя мерапрыемствы застаюцца традыцыйнымі, але будзе нямала і навінак.

Сёлетні год для пастаўчан багаты на юбілейныя даты. Спаўняецца 290 гадоў з дня нараджэння былога гаспадара Пастаў — Антонія Тызенгаўза, які валодаў горадам у XVIII стагоддзі. На прыступках палаца Тызенгаўзаў адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, якая носіць імя актыўнага грамадскага і палітычнага дзеяча.

Колькі сваіх твораў прысвяціла Пастаўшчыне, культуры, фестывалю наша славутая зямлячка, паэтэса Ніна Захарэвіч! У рамках фестывалю будзе адзначана 95-годдзе з дня яе нараджэння. А выстава карцін дачкі паэтэсы — Людмілы Курыловіч, якая цяпер жыве ў Маскве, пройдзе ў  выставачнай зале раённага краязнаўчага музея ў палацы Тызенгаўзаў.

65 гадоў таму быў створаны Груздаўскі цымбальны аркестр, дзякуючы якому на Пастаўшчыне прапісаўся Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Аркестру адведзе­на асобная фестывальная старонка.

У «Дома рамёстваў» — сярэбраны юбілей. З гэтай нагоды арганізуецца выстава народнага майстра Рэспублікі Беларусь Таццяны Петух.

Пройдзе традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах «Хто каго?». У складзе журы яркі, самабытны кампазітар, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Леанід Захлеўны, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Вячаслаў Плігаўка, іншыя дзеячы культуры краіны. Узначаліць журы народны артыст Беларусі, прафесар кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Яўгеній Гладкоў.

Пастаўчан і гасцей чакаюць «Горад майстроў», агляд-конкурс сельскіх падворкаў, выступленні самадзейных артыстаў з усіх абласцей Беларусі, лаўрэатаў фестываляў мінулых гадоў і прафесійных калектываў з горада Мінска, а таксама з Расіі, Казахстана, Латвіі. Прадстаўнікі замежных калектываў парадуюць сваім мастацтвам жыхароў Навасёлак і Юнек.

Анна Анішкевіч, раённая газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы