Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
19 января 2021

19 студзеня – Дзень выратавальніка

Папярэджваюць, дапамагаюць, ліквідуюць

1 верасня 2020 года ў структуры Пастаўскага РАНС адбыліся значныя змяненні: пажарны аварыйна-выратавальны пост №12 аграгарадка Парыж аб’ядналі з ПАВП №13 г.п. Варапаева, што не магло не паўплываць на работу апошняга.

Хапае спраў круглы год

Дзякуючы аб’яднанню, на трэць павялічыўся калектыў Варапаеўскага паста. Цяпер у ім 18 чалавек, пры тым што ёсць яшчэ дзве вакантныя пасады. Адпаведна, стала больш работнікаў у кожнай з трох змен. Калі раней іх было чацвёра, то зараз — шэсць. Гэта камандзір аддзялення, два старшыя пажарныя, пажарны і два вадзіцелі. Таксама вырас парк баявых машын. Сёння іх тры: дзве для выездаў на пажары і іншыя надзвычайныя сітуацыі і адна рэзервовая для падстрахоўкі на выпадак, калі нешта здарыцца на месцы, а астатняя тэхніка будзе на заданні.

— Паколькі ўзмацнілі змены, нам стала прасцей працаваць на пажарах, — расказваў начальнік паста Сяргей Кадушкевіч. — Акрамя таго, наяўнасць дзвюх баявых машын намнога аблягчае ліквідацыю надзвычайных сітуацый. Праўда, цяпер часцей даводзіцца іх ліквідоўваць, бо павялічыўся раён выезду: у бок Глыбокага — да Карабоўскага сельсавета, у бок Літвы — да Камай і мяжы з Шаркаўшчынскім раёнам. Адзін з апошніх пажараў, які мы ліквідавалі, быў 6 студзеня ў Полаве — там працавалі дзве нашы машыны. А ўвогуле, нас нярэдка адпраўляюць у дапамогу іншым падраздзяленням, у тым ліку суседніх раёнаў. Напрыклад, летась тушылі пажар у Канстанцінаве, што за 50 кіламетраў ад Варапаева. Дабавілася работы і на месцы, асабліва зараз, калі ў разгары ацяпляльны сезон.

Выязджаюць варапаеўцы і на дарожна-транспартныя здарэнні. Так, на працягу мінулага года яны 5 разоў тушылі аўтамабілі, якія загарэліся на хаду. Знішчаюць па просьбах вяскоўцаў гнёзды вос і шэршняў паблізу жылых дамоў. Ратуюць рыбакоў, што праваліліся пад лёд, і хатніх гадаванцаў, якія таксама трапляюць у бяду. Для гэтага маюцца спецыяльныя касцюмы і інструмент, выратавальныя дошкі, вяроўкі.

Кожная раніца ратаўнікоў пачынаецца з заступлення на змену і прыёму дзяжурства. Затым ідуць тэарэтычныя і практычныя заняткі. Пасля абеду — догляд і рамонт тэхнікі, фізпадрыхтоўка, гаспадарчыя работы. Так, зімой РАНСаўцы расчышчаюць ад снегу тэрыторыю паста (а яна даволі вялікая), летам абкошваюць траву. Акрамя таго, займаюцца касметычным рамонтам будынка. Адным словам, спраў хапае.


Зладжаны і дружны

Так Сяргей Кадушкевіч ахарактарызаваў калектыў паста, зазначыўшы, што пасля аб’яднання з парыжанамі работнікі абодвух хутка знайшлі агульную мову. І гэта не дзіўна, бо ўсе яны робяць адну справу, так ці інакш былі знаёмыя між сабой: сутыкаліся на пажарах, у звычайным жыцці.

— У нас ніколі не ўзнікае праблем, калі камусьці трэба замяніцца зменамі, — гаварыў начальнік. — У кожнай з іх ёсць свае лідары, якія ва ўсім паказваюць прыклад іншым. Гэта старшы пажарны 3-й змены Аляксандр Арахво, камандзір аддзялення 1-й змены Арцём Кавальскі і вадзіцель Юрый Лысёнак, былы начальнік ПАВП №12 Віктар Вырвіч, які зараз камандуе аддзяленнем 2-й змены. Пра Віктара Уладзіміравіча хачу сказаць асобна. Ён — мая правая рука, выконвае абавязкі кіраўніка, калі я адсутнічаю. У такіх сітуацыях можна быць абсалютна ўпэўненым, што ўсё будзе зроблена так, як трэба.

Што да сярэдняга ўзросту калектыву, то ён даволі малады. Каля 80% работнікаў — ад 20 да 35 гадоў. Але ёсць і вельмі вопытныя ратаўнікі, якія працу­юць у РАНС чвэрць стагоддзя. Яны актыўна перадаюць моладзі свае прафесійныя навыкі.

Малады і начальнік паста. У райаддзел па надзвычайных сітуацыях ён прыйшоў у ліпені 2012 года. Пачынаў радавым, хутка стаў камандзірам аддзялення. А 3 лютага 2020 года ўзначаліў ПАВП №13. Кажа, што спачатку на гэтай пасадзе было вельмі няпроста, бо прыйшлося ў кароткі тэрмін унікаць у курс справы, разбірацца ва ўсім. А неўзабаве яшчэ адбылося аб’яднанне.

Нягледзячы на тое, што зараз адказвае за цэлае падраз­дзяленне і мае ў тым ліку шмат работы з дакументацыяй, Сяргей Аляксандравіч па-ранейшаму выязджае ў складзе дзяжурнай змены на ліквідацыю надзвычайных сітуацый. Таксама кіраўнік актыўна займаецца прафілактыкай пажараў: адзін і ў складзе розных камісій правярае бяспеку ў жылым сектары. Гэта дапамагае людзям захаваць сваё жыллё і маёмасць і робіць будні ратаўнікоў спакайнейшымі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара. Газета «Пастаўскі край».

Работнікі 2-й змены: вадзіцелі Уладзімір Казак і Максім Харэцкі, старшы пажарны Арцём Літвіновіч, пажарны Віктар Казаровец з камандзірам аддзялення Віктарам Вырвічам і начальнікам ПАВП №13 Сяргеем Кадушкевічам (у цэнтры)


Калі работа ў радасць

Андрэй Бандарэнка — матрос-ратаўнік выратавальнай станцыі ў Паставах. Працуе тут 6 гадоў і кожны дзень з жаданнем ідзе на работу.

Па прафесіі мужчына ваеннаслужачы. У кастрычніку 2014 года звольніўся ў запас з радоў пагранвойскаў і ўжо праз 9 дзён уладкаваўся на станцыю. Кажа, што вельмі ўзрадаваўся, калі прапанавалі цяперашнюю пасаду.

— Мяне заўсёды вабіла вада, — расказваў Андрэй Бандарэнка. — Усё сваё дзяцінства — а нара­дзіўся я ў Бранскай вобласці — правёў каля рэчкі і возера. Вельмі люблю лавіць рыбу. Падабаецца таксама дапамагаць людзям. Калі служыў у Лідзе, стаў сведкам таго, як у сакавіку на адным з вадаёмаў тапіўся мужчына. Вакол было шмат абыякавых людзей. На дапамогу кінуліся толькі я і хлопчык гадоў 14. Падлетак трымаў мяне шалікам за нагу, а я падаваў мужчыну бур. Так змаглі яго выратаваць.

А вось за час работы на станцыі ў практыцы героя артыкула быў толькі адзін такі выпадак. Пару гадоў назад летам ён ­удзельнічаў у выратаванні юнака, які купаўся на гарбарцы. Нырнуўшы, хлопец адчуў сябе дрэнна і не змог вынырнуць. Гэта заўважыў Андрэй Бандарэнка і разам з калегам падплыў да яго на кацеры. Хлопца паднялі на паверхню. На шчасце, ён не вельмі наглытаўся вады, і калі далі панюхаць нашатырны спірт, хутка апрытомнеў. Тым не менш ратаўнікі выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла пацярпелага ў бальніцу. Некалькі разоў даводзілася дапамагаць пажылым жанчынам, якія, купаючыся, не разлічвалі свае сілы і адплывалі далёка ад берага.

— Наша галоўная задача — не дапусціць няшчасных выпадкаў на вадзе, — гаварыў мой суразмоўца. — З гэтай мэтай мы праводзім маніторынг Мядзелкі, на якой знаходзіцца выратавальная станцыя. Летам аглядаем яе акваторыю з дапамогай бінокля і патрулюем на кацеры. Зімой, акрамя агляду, робім пешы абход. На патруляванне выходзім кожныя дзве гадзіны. А калі ў СШ №2 заканчваюцца ўрокі, пастаянна дзяжурым у тым месцы, дзе дзеці лезуць на лёд, пакуль ён як след не акрэпне і не стане бяспечным.

Але самы вялікі галаўны боль работнікаў станцыі — рыбакі, асабліва п’яныя і без выратавальных камізэлек. Многія з іх горшыя за дзяцей: выходзяць на тонкі лёд, не думаючы пра тое, што могуць праваліцца. З імі праводзяць індывідуальныя прафілактычныя гутаркі, папярэджваюць праз мегафон, уручаюць пісьмовыя папярэджанні.

Рабочая змена Андрэя Бандарэнкі доўжыцца 12 гадзін. Дзяжурствы — два дні запар, затым два выхадныя. Але і на выхадных яго могуць выклікаць на станцыю, калі камусьці спатрэбілася дапамога. І такое здаралася неаднойчы. Таму заўсёды трэба быць гатовым выехаць па званку. А яшчэ — мець добрую фізічную форму, каб два разы ў год зда­ваць спецыяльныя нарматывы. Для гэтага былы вайсковец стараецца штодзень рабіць зарадку, шмат плавае, любіць велапрагулкі і хадзіць пешшу.

Алена Шапавалава. Фота аўтара. Газета «Пастаўскі край».

Андрэй Бандарэнка аглядае акваторыю Мядзелкі

Интернет-ресурсы