Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Поставское районное объединение профсоюзов / Новости Поставского районного объединения профсоюзов
16 июля 2015

Рэйдавыя групы — на варце бяспекі працы

У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 29 лістапада 2012 года № 234 “Аб стане пытанняў аховы працы і ўмоў быту на вытворчасці” пры Віцебскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў створаны і працуюць рэйдавыя групы з ліку тэхнічных інспектараў працы галіновых прафсаюзаў. Штомесяц яны праводзяць маніторынг па стварэнні бяспечных умоў працы ў арганізацыях і на прадпрыемствах.

На мінулым тыдні такі маніторынг праведзены ў нашым раёне. Галоўныя тэхнічныя інспектар абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Святлана Кутузава, работнікаў адукацыі і навукі — Дзмітрый Лукашэвіч і работнікаў аграпрамысловага комплексу — Міхаіл Лапко наведалі аўтатранспартнае прадпрыемства №17, прыватнае прадпрыемства “Пастаўскі вытворча-мэблевы цэнтр”, СШ № 3, яслі-сад № 2 і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, малочны завод. Асаблівая ўвага пры правядзенні маніторынгу ўдзялялася пытанням рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па ахове працы, кантролю з боку адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта за захаваннем устаноўленага парадку перадрэйсавага медыцынскага агляду вадзіцеляў, забеспячэнне работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі і іх належным функцыянаванню, іншым аспектам работы па ахове працы.

На малочным заводзе, дзе разам з М. С. Лапко пабывала і аўтар гэтых радкоў,.нНайперш адбылася сустрэча з галоўным інжынерам прадпрыемства Г. П. Касценем, які на той час выконваў абавязкі дырэктара завода. Георгій Пятровіч у свой час спалучаў абавязкі галоўнага інжынера з абавязкамі інжынера па тэхніцы бяспекі, таму добра ведае ўсе тонкасці справы. Менавіта дзякуючы яго намаганням, на прадпрыемстве пасады раздзялілі. Трэці год за тэхніку бяспекі на малочным заводзе адказвае А. Ф. Дулінец. Апошні адзначыў, што заўсёды знаходзіць паразуменне з кіраўніцтвам завода і адчувае падтрымку, сам прыкладае нямала намаганняў для кантролю за тэхнікай бяспекі на прадпрыемстве, вялікую ўвагу надае прафілактычнай рабоце.

М. С. Лапко расказаў пра трагедыі, якія адбыліся ў вобласці за першае паўгоддзе, прычынай якіх стала грубае парушэнне элементраных правілаў тэхнікі бяспекі, засяродзіў увагу на найбольш распаўсюджаных парушэннях. Затым тэхнічны інспетар пабываў на вытворчасці, азнаёміўся з умовамі працы і быту і адзначыў, што на прадпрыемстве праводзіцца адпаведная работа, якая накіравана на бяспеку працы работнікаў, даў некаторыя рэкамендацыі, аказаў і метадычную дапамогу службе аховы працы.

З мэтай рэалізацыі плана работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па ажыццяўленні грамадскага кантролю на прадпрыемствах і ў арганізацыях па стварэнні наймальнікамі бяспечных умоў працы рэйдавыя групы і ў далейшым будуць праводзіць маніторынгі, у тым ліку і ў нашым раёне.

На здымку: падчас наведвання малочнага завода.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

Интернет-ресурсы