РАУС папярэджвае!!! Навагоднія махляры!!!

Напярэдадні навагодніх свят у АУС Пастаўскага райвыканкама ад грамадзян сталі паступаць паведамленні аб махлярскіх дзеяннях з боку анлайн-магазінаў, якія функцыянуюць у сацыяльных сетках і месенджарах, што ажыццяўляюць рэалізацыю навагодніх упрыгажэнняў і елак. Так, 15 снежня звярнулася жыхарка г.Паставы і паведаміла аб тым, што ў сацыяльнай сетцы «Instagram» у інтэрнэт-магазіне «christmastree.belarus», які ў цяперашні час функцыянуе пад назвай «happyyear.tree», замовіла штучную елку і ў якасці перадаплаты ўнесла грашовыя сродкі. Пасля ўнясення грашовых сродкаў, акаўнт пацярпелай інтэрнэт-магазін заблакіраваў, ні грашовых сродкаў, ні елкі не вярнуў. Аналагічныя факты рэгіструюцца і ў іншых рэгіёнах рэспублікі.

Акрамя гэтага застаюцца актуальнымі і іншыя віды інтэрнэт-махлярстваў: званкі з мэтай афармлення крэдытаў; крадзеж грошай шляхам устаноўкі на тэлефон ахвяры старонніх дадаткаў, якія дазваляюць выдалена заходзіць у інтэрнэт-банкінг і здзяйсняць аперацыі; стварэнне копій сайтаў банкаў, пошты і іншых сэрвісаў; рассыланне лістоў у сацыяльных сетках і месенджарах, якія дазваляюць выкрадаць уліковыя запісы.

У сувязі з гэтым, настойліва рэкамендуем не ўносіць грашовыя сродкі ў якасці перадаплаты за тавар у адрас неправераных інтэрнэт-магазінаў; не размаўляць у месенджарах з незнаёмымі асобамі, якія прадстаўляюцца работнікамі банка, супрацоўнікамі міліцыі і да т.п.; не ўсталёўваць па чыёй-небудзь просьбе на свой мабільны тэлефон якія-небудзь праграмы і дадаткі; не пераходзіць па спасылках у сацыяльных сетках і месенджарах; правяраць назвы сайтаў, якія наведваеце.