Бацькі – абярэг свайго дзіцяці
У Пастаўскім раёне поўным ходам ідзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» у ходзе якой работнікі МНС робяць успрыманне рэальнасці лепшым у першую чаргу ў бацькоў і апекуноў. Такі ўпор зроблены нездарма, бо іх дзеці стануць лепшай версіяй сваіх законных прадстаўнікоў.
Нават дарослы чалавек часам не ў сілах выстаяць ад гульні, асабліва калі яна інтэлектуальная і з ухілам на бяспеку, а тытул «Супер мама, супер тата» толькі падагравае цікавасць. Адказаўшы правільна на жыццёва важнае пытанне, удзельнікі атрымлівалі малы багаж у сваю скарбонку ведаў і заслужаны прыз.
Вельмі прыемна чуць словы падзякі ад бацькоў, якія прысутнічалі на бацькоўскім сходзе, нават праз шмат часу. Для іх здавалася, што побыт не можа быць настолькі каварным да чалавека. Але хай наш свет цудоўны і шматгранны, аднак небяспекі могуць падпільноўваць нас літаральна на кожным кроку. І шлях іх абыходу вельмі просты, з гэтым нам дапаможа Мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач!». У якім людзі для сябе адкрылі новыя рэалі бяспекі. Нават калі Вы засталіся з бядой сам-насам, зрабіўшы пару націскаў у дадатку можна распачаць спробы да выратавання жыцця. І вядома ж аўтаномны пажарны апавяшчальнік, мэтай якога служыць Ваш спакойны сон.
Паважаныя бацькі, калі Вы хочаце, каб вашы дзеці былі ў бяспецы, пачніце з сябе і з адказнасці за сваё дзіця. Не шукайце апраўданняў у моцнай занятасці, бо часам, лёсавызначальным можа стаць усяго імгненне, якога вы не надалі свайму выхаванцу. Ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду, яны не шукаюць небяспекі. Яны проста гуляюць.
Таксама напярэдадні доўгачаканых канікул, не забываем пагутарыць і з выхаванцамі школ, бо бяспеку трэба прывіваць яшчэ са школьнай лавы. А хто як не бацькі змогуць гэта зрабіць.