Бацькі, беражыце дзяцей!
Быць бацькам – гэта цяжкая праца. У нашу эпоху існуе мноства рэчаў, якія спрашчаюць нам жыццё, але разам з тым яны тояць у сабе шмат небяспек. Таму выхоўваць этыкет бяспекі неабходна з дзяцінства. Так, на мерапрыемстве, прысвечаным сем'ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей, ратавальнікі Пастаў прывілі наведвальнікам правілы бяспекі.
З дапамогай інтэрактыўнай гульні «Супер мама і супер тата» ратавальнікі Пастаў паступова, крок за крокам разбіралі і аналізавалі сумесна з бацькамі жыццёвыя сітуацыі і шляхі іх прадухілення. А незаменным памочнікам у сучасным свеце, поўным тэхналогій, з'яўляецца простае, даступнае кожнаму, але тым не менш карыснае мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: дапамога побач».
У ходзе мерапрыемства было вельмі складана вызначыць, хто тут «Супер мама і супер тата», бо правільныя адказы часам апярэджвалі самі пытанні. За бяспеку дзяцей такіх бацькоў можна быць спакойным.
Дзеці таксама не засталіся без падарункаў, аднак, каб разабраць, неабходна правільна вызначыць небяспекі ў кватэры, а таксама скласці з кубікаў 5 элементарных крокаў выратавання.
Таксама жадаючыя маглі прымерыць на сябе прафесію ратавальніка і вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.