Рэспубліканскую акцыю "Пешаход" праводзіць ДАІ з 2 па 12 кастрычніка

Рэспубліканскую акцыю "Пешаход" праводзіць ДАІ з 2 па 12 кастрычніка

Рэспубліканскую акцыю "Пешаход" праводзіць ДАІ з 2 па 12 кастрычніка

Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Пешаход" пройдзе з 2 па 12 кастрычніка ў Беларусі.

Прафілактычная акцыя праводзіцца для мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ліквідацыі прычын і ўмоў траўматызму на дарогах. Яна накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыю выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Пешаходны пераход з'яўляецца месцам павышанай небяспекі, дзе адбываецца большая частка сутыкненняў. Пад'язджаючы да пешаходнага пераходу, вадзіцелі павінны збаўляць хуткасць і прадастаўляць перавагу ў руху пешым удзельнікам. У той жа час пешаходам таксама абавязкова трэба пераканацца ў бяспецы выхаду на праезную частку.

Для таго каб трагедый на дарогах здаралася як мага менш, вадзіцелям і пешаходам трэба выконваць усе прадпісаныя правілы і ставіцца адзін да аднаго з павагай. У цёмны час сутак, каб стаць больш прыкметным, трэба выкарыстоўваць флікеры. Акрамя гэтага, не варта перабягаць вуліцу па-за ўстаноўленымі для гэтага месцамі альбо раптоўна выходзячы на праезную частку з-за транспартных сродкаў, якія абмяжоўваюць агляд вадзіцелю.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама