Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»
З 1 па 30 лістапада на Пастаўшчыне стартуе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Яе мэта – прыцягненне ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Акцыя пройдзе ў тры этапы:
1-ы этап – 1-12 лістапада – акцыя праводзіцца на прамысловых, сельгаспрадпрыемствах і ў іншых арганізацыях.
2-і этап – 15-25 лістапада – акцыя праводзіцца ў ССНУ (ліцэях, каледжах), на базе аддзяленняў дзённага знаходжання пры рэгіянальных наркалагічных дыспансерах, а таксама ў цэнтрах бяспекі.
3-і этап – 26-30 лістапада – акцыя праводзіцца ў месцах з масавым знаходжаннем людзей (на адкрытых пляцоўках), сельскіх Саветах.
На жаль, неаспрэчным лідарам колькасці пажараў з'яўляецца неасцярожнасць пры курэнні. Часцей за ўсё вінаватымі і ахвярамі агню ў такіх выпадках становяцца грамадзяне, якія злоўжываюць спіртным. Зачастую людзі ў стане алкагольнага ап'янення цалкам або часткова губляюць кантроль над сваімі дзеяннямі і ўчынкамі, што ў сваю чаргу і прыводзіць да сумных наступстваў. Нярэдка, падвыпіўшы чалавек, кідае, дзе трапіла непатушаныя недакуркі, кладзецца ў ложак з запаленай цыгарэтай і зусім не думае пра наступствы. У большасці выпадкаў дадзеная катэгорыя грамадзян разам са сваёй бяспекай ставіць пад пагрозу жыццё сваіх блізкіх, а таксама людзей, якія пражываюць па суседстве. Практычна штодня ў зводках МНС фігуруюць падобныя здарэнні.
МНС нагадвае: будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры курэнні! Беражыце сябе і сваіх блізкіх.