Рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» стартуе на Пастаўшчыне
Курэнне пад градусам забівае, прычым не паступова, а імгненна. Акурак, які ўпаў у ложак, за 120 секунд можа выклікаць пажар. Смяротную дозу ўгарнага газу чалавек атрымлівае ўжо праз тры хвіліны. У зводках кароткая фраза: «Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні» ў апошнія гады яна гучыць занадта часта. На Віцебшчыне кожны чацвёрты пажар адбыўся па віне п'янага чалавека, рост вогненных здарэнняў назіраецца ў 10 раёнах вобласці.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 8 па 18 лістапада на тэрыторыі вобласці пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Дастукацца да кожнага і прадухіліць трагедыі, менавіта такую задачу паставілі перад сабой ратавальнікі.
Мерапрыемствы акцыі падзелены на 2 этапы. Першы працягнецца з 8 па 11 лістапада. Месцамі яе правядзення стануць пункты прыёму другаснай сыравіны, на прамысловыя прадпрыемствы, інтэрнаты, месцы размяшчэння аўтакрам. Удзельнікам акцыі ў фармаце дыялогу прадэманструюць статыстычны партрэт загінулага на пажары і тэматычныя відэафільмы. Каб узаемадзеянне набыло інтэрактыўны фармат, ім прапануюць паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях «No Smoking Quiz» на тэматыку АБЖ, шкоды курэння, пажараў па прычыне курэння і г.д.
З 14 па 18 лістапада пройдзе другі этап акцыі. Ратавальнікі правядуць яго ў ВНУ, ССНУ (ліцэі, каледжы), на базе аддзяленняў дзённага знаходжання пры рэгіянальных наркалагічных дыспансерах, сельсаветах, цэнтрах бяспекі, месцах з масавым знаходжаннем людзей (на адкрытых пляцоўках). Так, напрыклад, студэнтам раскажуць пра наступствы курэння і дадуць магчымасць прадэманстраваць свае веды ў гэтай галіне праз талент і інтэлектуальныя здольнасці ў гульнях і віктарынах, КВЗ, конкурсах мініяцюр, адкрытых дыялогах, тэматычных дыскатэках і шмат чым іншым. Падобныя формы работы дадуць магчымасць навучэнскай моладзі атрымаць адказы на ўсе цікавыя пытанні па бяспецы жыццядзейнасці.
Крэатыўныя і творчыя ўдзельнікі акцыі змогуць прыняць удзел у конкурсе і стварыць «Бяспечную попельніцу», якая забяспечыць пажарную бяспеку пры курэнні ў любым месцы і становішчы і не дасць забыцца пра непатушаную цыгарэту.
Мерапрыемствы для асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, пройдуць на базе аддзяленняў дзённага знаходжання пры рэгіянальных наркалагічных дыспансерах. Сустрэчы будуць прадстаўляць сабой прафілактычную гутарку з праглядам тэматычных відэафільмаў і практычнымі заняткамі на тэматычных пляцоўках. Для замацавання атрыманых ведаў удзельнікам раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю. Далучацца да работнікаў МНС у гэтай справе прадстаўнікі УУС і аховы здароўя.
Завершаць акцыю мерапрыемствы ў месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах, на адкрытых пляцоўках праграмай «Шоу без цыгарэт».
Не заставайцеся ў баку – далучайцеся да акцыі. І ўсяго вам добрага, беражыце сябе!