Рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

Рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

Рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

Увага ўсім!!!

Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. НС – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. З 2 па 31 сакавіка ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Сёння галоўная задача - не толькі прадухіленне і ліквідацыя наступстваў НС, але і правядзенне растлумачальнай работы сярод насельніцтва аб тым, як трэба паводзіць сябе ў падобнай сітуацыі.

Сёння ў краіне створана і, што немалаважна, удасканальваецца сістэма абвесткі на рэспубліканскім, тэрытарыяльным, мясцовым і аб'ектавым узроўнях. Яе асноўная задача – своечасова данесці інфармацыю аб усіх відах небяспекі і аб распараджэннях па правядзенні ахоўных мерапрыемстваў не толькі да насельніцтва, але і да органаў кіравання і сіл ДСНС (дзяржаўная сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый). Звесткі перадаюцца з дапамогай маўленчых паведамленняў па FM-радыё (першы нацыянальны канал) і тэлебачанні (Лайнер, Вектар), з дапамогай SMS-рассылкі кароткіх паведамленняў на мабільныя тэлефоны насельніцтва. Уключаюцца таксама сірэны, выкарыстоўваюцца сігналы транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыцелі.

У першую чаргу для прыцягнення ўвагі людзей падаецца папераджальны сігнал «Увага ўсім!». Пазнаць яго можна па гуку электрасірэн і іншых сігнальных сродкаў працягласцю 3 хвіліны. Калі Вы пачулі падобнае дома, трэба адразу ж уключаць радыёпрыёмнікі або тэлевізары. У гэты час перадаюць экстранае паведамленне, у якім гаворыцца аб надзвычайнай сітуацыі, якая адбылася, і даюцца ўсе неабходныя рэкамендацыі для наступных дзеянняў.

Калі ж Вы знаходзіцеся на працы, адключыце абсталяванне. Прывядзіце ў гатоўнасць размешчаныя на абвяшчаемай тэрыторыі радыё і тэлевізійныя станцыі. Раскажыце аб атрыманым сігнале астатнім і прыгатуйцеся да праслухоўвання маўленчай інфармацыі. Далейшыя паводзіны павінны вызначацца непасрэдна гэтымі ўказаннямі.

Стаць сведкам падобных надзвычайных сітуацый не пажадаеш нікому, але, на жаль, стопрацэнтнай гарантыі таго, што з Вамі гэтага не адбудзецца даць немагчыма, таму важна ведаць, як паводзіць сябе ў экстрэмальных абставінах. І самае галоўнае, памятайце, што ваш асноўны вораг – гэта паніка, якая часцей за ўсё прыводзіць толькі да негатыўных наступстваў. Трымайце сябе ў руках, дакладна ацэньвайце абстаноўку і строга выконвайце ўсе рэкамендацыі - тады выйсце са складанай сітуацыі Вы знойдзеце значна хутчэй!