Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!»

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!»

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!»

Перадсвяточны перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правіл пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі.

Акцыя будзе праходзіць з 12 па 30 снежня ў 3 этапы:

1-ы этап – З 12 па 16 снежня мерапрыемствы праводзяцца з асобамі пажылога ўзросту на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамоў ветэранаў і інвалідаў, а таксама санаторыяў, у якіх адпачывае дадзеная катэгорыя насельніцтва;

2-і этап – З 19 па 23 снежня мерапрыемствы праводзяцца з навучэнцамі школ на базе агульнаадукацыйных устаноў, устаноў пазашкольнай работы, інтэрнатаў, з бацькамі і іх дзецьмі ў тых сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у дзіцячых дамах і дамах сямейнага тыпу;

3-і этап – З 26 па 30 снежня мерапрыемствы праводзяцца ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў, дзіцячых установах аховы здароўя, на лядовых катках, у месцах з масавым знаходжаннем людзей.