Архіў

Пасяджэнне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння ўчастковых камісій па рэферэндуме адбудзецца 4 лютага 2022 года ў 9.00 гадзін.

Месца правядзення: г. Паставы, пл. Леніна, 25, малая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта (каб. 75, 4 паверх).

У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій па рэферэндуме.


Рэгістрацыю пратаколаў пасяджэнняў кіруючых органаў абласных і раённых арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, сходаў працоўных калектываў або іх структурных падраздзяленняў, заяў, падпісаных грамадзянамі аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па рэферэндуме, ажыццяўляе прыёмная райвыканкама (горад Паставы, плошча Леніна, 25, чацвёрты паверх, кабінет № 80).

Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 3 лютага 2022 года ўключна.

Час прыёму дакументаў:

Панядзелак-пятніца з 8.00. да 17.00

Перапынак на абед з 13.00 да 14.00

Выхадны: субота-нядзеля


27 студзеня 2022 года ў 8.00 гадзін адбудзецца пасяджэнне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння ўчасткаў для галасавання.

Месца правядзення: г. Паставы, пл. Леніна, 25, малая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта (каб. 75, 4 паверх).


 

Паведамленне аб арганізацыйным пасяджэнні Пастаўскай раённай камісіі па рэферэндуме 

26 студзеня 2022 г. у 10.00 адбудзецца арганізацыйнае пасяджэнне Пастаўскай раённай камісіі па рэферэндуме па адрасе: пл. Леніна, д.25, г. Паставы, малая зала пасяджэнняў Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (3 паверх).


Адкрытае сумеснае пасяджэнне прэзідыума Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў і Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Пастаўскай раённай камісіі па рэферэндуме адбудзецца 25 студзеня 2022 года ў 11.00 гадзін.

Месца правядзення: г. Паставы, пл. Леніна, 25, малая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта (каб. 75, 4 паверх).

У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад Пастаўскай раённай камісіі па рэферэндуме.


Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Пастаўскай раённай камісіі па рэферэндуме будуць прымацца ў будынку Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (горад Паставы, плошча Леніна, 25, чацвёрты паверх, кабінет № 80):

у будні дзень 21 студзеня 2022 г. з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00;

у суботу 22 студзеня 2022 г. з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.