Рэспубліканскі рэферэндум
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 14 «Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму».
У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.
Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (інтэрнэт-праект)
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, якія выносяцца на рэферэндум
Аб утварэнні ўчастковых камісій па рэферэндуме
Рэжым работы
Пастаўскай раённай камісіі па рэферэндуме:
Панядзелак-пятніца з 10.00 да 19.00 гадзін.
Перапынак з 14.00 да 15.00 гадзін.
Субота з 10.00 да 14.00 гадзін.
Выхадны – нядзеля.
26 студзеня 2022 г з 10.00 да 19.00 гадзін.
Пастаўская раённая камісія па рэферэндуме знаходзіцца па адрасе: 211875 г. Паставы, пл. Леніна, 25, кабінет № 6,
тэлефон 8 02155 4 24 83.
РЭЖЫМ РАБОТЫ
участковых камісій па рэферэндуме
Да 11 лютага 2022 г. – рэжым работы не ўстанаўліваецца. Участковыя камісіі займаюцца ўдакладненнем спіса грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме, і афармленнем участка для галасавання.
З 11 па 21 лютага 2022 г. – прыём грамадзян з мэтай азнаямлення са спісам удзельнікаў рэферэндуму. Рэжым работы: з панядзелка па пятніцу – з 17.00 да 19.00, у суботу – з 12.00 да 14.00.
З 22 па 26 лютага 2022 г. – датэрміновае галасаванне. Рэжым работы – з 10.00 да 14.00, з 16.00 да 19.00.
27 лютага 2022 г. – дзень рэферэндуму. Рэжым работы – з 8.00 да 20.00