Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» (ОСВОД)

Тэлеграм-канал "ОСВОД Беларусі" Telegram Web

Прадметам і мэтай дзейнасці ОСВОД, у адпаведнасці са Статутам — з'яўляецца зніжэнне верагоднасці гібелі людзей на водах у Рэспубліцы Беларусь.

У сваёй дзейнасці ОСВОД кіруецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 175 ад 19 чэрвеня 2023 года, Статутам ОСВОД, Правіламі аховы жыцця людзей на водах, зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 543 ад 18.08.2023.

Мэтай дзейнасці ОСВОД з'яўляецца выкананне наступных дзяржаўна-значных задач:

  • аб'яднанне намаганняў грамадзян для аховы жыцця людзей на водах;
  • ахова жыцця, у тым ліку выратаванне, людзей на водах;
  • папярэджанне няшчасных выпадкаў, у тым ліку гібелі людзей, на водах;
  • правядзенне аварыйна-выратавальных, выратавальных і пошукавых работ на водах, аказанне садзейнічання органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у правядзенні названых работ;
  • навучанне насельніцтва навыкам плавання, прыёмам выратавання і аказання першай дапамогі асобам, якія церпяць бедства на водах.

У адпаведнасці з п.9 Статута АСВОД, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 175 ад 19 чэрвеня 2023 года, агульную каардынацыю дзейнасці АСВОД ажыццяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у межах сваёй кампетэнцыі, ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці АСВОД па ахове жыцця людзей і папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, пры правядзенні аварыйна-выратавальных, выратавальных і пошукавых работ на водах, а таксама вадалазна-выратавальнай службы дадзенага аб'яднання.

Пастаўская раённая арганізацыя РДГА АСВОД складаецца з трох падраздзяленняў:

  1. Пастаўскай выратавальнай станцыі, размешчанай па адрасе г. Паставы вул.Гагарына д.77. У штаце выратавальнай станцыі маюцца вадалазы, матарысты, матросы-выратавальнікі, медыцынскія работнікі. У зону дзеяння выратавальнай станцыі ўваходзіць акваторыя ракі Мядзелка, размешчаная ў межах г. Паставы паміж мастамі зав.Савецкі і вул. Чырвонаармейская, у тым ліку пляж, размешчаны на тэрыторыі гарадскога парку. Дзяжурства на выратавальнай станцыі арганізавана ў кругласутачным рэжыме. Тэлефон дзяжурнага выратавальнай станцыі — 20485
  2. Сезонны выратавальны пост, размешчаны на воз.Задзеўскае ў раёне вул. Зялёная г.Паставы.
  3. Сезонны выратавальны пост, размешчаны на воз.Дубок.

Выратавальныя пасты ўкамплектаваны вяслярнымі лодкамі і ўсім неабходным выратавальным рыштункам. У летні перыяд 2023 года сезонныя выратавальныя пасты функцыянавалі ў перыяд з 15 мая па 30 верасня.

Згодна з рашэннем Пастаўскага РВК ад 30 красавіка 2024 г. № 532 месцы масавага адпачынку на водных аб'ектах на працягу купальнага сезона 2024 года працуюць з 4 мая 2024 г. з 10:00 да 22:00.

Згодна з рашэннем Пастаўскага РВК №380 ад 19.04.2019 года на тэрыторыі г. Паставы і Пастаўскага раёна прызнаны месцамі масавага адпачынку грамадзян ля вады 4 пляжы, размешчаныя на наступных вадаёмах:

  • возера Белае;
  • возера Дубок;
  • возера Задзеўскае - з боку вул. Зялёнай у г. Паставы;
  • рака Мядзелка – на ўчастку тэрыторыі гарадскога парку.

Рашэннем Пастаўскага райвыканкама ад 20 мая 2016 г. № 498 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для купання на тэрыторыі Пастаўскага раёна» вызначаны наступныя месцы, дзе забаронена купанне:

  • меліярацыйныя і тэхнічныя каналы;
  • сажалкі;
  • сажалкі-капані;
  • абваднёныя кар'еры;
  • штучныя, пажарныя вадаёмы;
  • ачышчальныя збудаванні;
  • затоны;
  • месцы размяшчэння плацін, шлюзаў, мастоў, дамбаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў.