Рэкамендацыі ад выратавальнікаў падчас адпачынку
Надвор'е на тэрыторыі вобласці працягвае радаваць нас сонцам і летнім цяплом.
Каб пазбегнуць выпадковага загарання лесу, варта выконваць меры бяспекі:
- не кідаць на зямлю палаючыя запалкі або непатушаныя недакуркі;
- не разводзіць вогнішчы ў пажаранебяспечны перыяд;
- не спальваць смецце ў лесе;
- не пакідаць у лесе смецце, асабліва абціральны матэрыял, прасякнуты маслам, бензінам або іншым гаручым матэрыялам;
- не пакідаць у лесе шкляныя бутэлькі або аскепкі шкла.
Распальваць вогнішча варта толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Калі такіх месцаў няма, то самастойна неабходна падрыхтаваць пляцоўку для яго развядзення, ачысціўшы яе ад травы, лісця і галінак да самага грунту. Перад адыходам са стаянкі вогнішча павінна быць цалкам патушана. Пакідаць месца прывалу варта толькі пераканаўшыся, што ніводнае палена або галінка больш не тлее.
Пажар, тым больш прыродны, заўсёды лягчэй папярэдзіць, чым патушыць. Паважаныя грамадзяне, звярніце ўвагу: наша з вамі бяспека залежыць не толькі ад дзейнасці органаў улады, але і ад паводзін кожнага з нас. Не парушайце патрабаванні пажарнай бяспекі.
У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 або 112!