Рэкамендацыі для насельніцтва пры вельмі моцнай спякоце:

Вось і наступіла доўгачаканае лета, а разам з ім і гарачыя дзянькі. Але як правесці час у моцную спякоту без шкоды для сябе? Свае рэкамендацыі Вам прадастаўляе МНС:

Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капелюшамі і парасонамі.
З 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўнае, у гэты час пажадана абараняць усе ўчасткі цела ад траплення сонечных прамянёў — выкарыстоўвайце закрытае адзенне і сонцаахоўныя крэмы.

Не ўжывайце алкаголь – у спякоту яго дзеянне на арганізм шматразова ўзмацняецца, плюс арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы.

Старайцеся ўжываць як мага больш вадкасці (астуджаная вада, мінеральная вада).

Не купляйце прадукты з рук – пры высокай тэмпературы бактэрыі размножваюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.

Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул або звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Закаркаванне пор можа прывесці да перагрэву арганізма.

Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25°С.

Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, бо любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару.

Варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі, калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.