Сардэчна запрашаем у новы рэгістрацыйны цэнтр

Сардэчна запрашаем у новы рэгістрацыйны цэнтр

З 17 жніўня 2009 г. падключэнне да сістэмы электроннага падатковага дэкларавання стала магчымым і ў абласным цэнтры.

Новы рэгістрацыйны цэнтр Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» размясціўся па адрасе: 212009, г.Віцебск, вул.Гогаля, 14, каб. 307 (3-ці паверх 9-ці павярховага будынка побач з Летнім амфітэатрам).

Рэжым работы цэнтра:

у панядзелак-чацвер з 9-00 да 17-00;
у пятніцу і перадсвяточныя дні з 9-00 да 16-00;
у суботу, нядзелю – выхадныя дні.

Зрабіць папярэдні запіс, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах:

(80212) 425285, (80212) 425250, (80212) 425144, (80212) 425131 (факс).

Акрамя таго, з інфармацыяй аб сістэме электроннага падатковага дэкларавання можна азнаёміцца на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.nalog.by, а таксама на сайце РУП «Інфармацыйна - выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» http://ca.info-center.by.