Рэестр бытавых паслуг
З 1 снежня 2014 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 года № 371 «Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь».
Дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» змяшчае звесткі:
- аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва;
- відах бытавых паслуг;
- формах бытавога абслугоўвання;
- аб аб'ектах бытавога абслугоўвання насельніцтва, у якіх аказваюцца бытавыя паслугі;
- зводныя даныя аб стане бытавога абслугоўвання насельніцтва – аналіз сферы бытавога абслугоўвання на аснове абагульнення, інтэрпрэтацыі даных, унесеных у рэестр, з мэтай раскрыцця, вывучэння магчымасцей развіцця бытавога абслугоўвання як галіны ў цэлым, так і асобных відаў паслуг.
Для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні бытавых паслуг, усе суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці абавязаны зарэгістравацца ў дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь», незалежна ад таго, аказвалі яны бытавыя паслугі на 01.12.2014, альбо толькі маюць намер іх аказваць. Для суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі, альбо толькі маюць намер іх аказваць, устаноўлены гранічны тэрмін рэгістрацыі ў Рэестры – 1 чэрвеня 2015 года. Дзейнасць у сферы аказання бытавых паслуг з 1 чэрвеня 2015 г. забаронена без уключэння ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» і атрымання адпаведнага пасведчання.
Парадак рэгістрацыі ўстаноўлены Палажэннем аб дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь», зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2014 № 1108. Згодна з дадзеным Палажэннем падставай для ўключэння звестак у Рэестр бытавых паслуг з'яўляюцца заявы суб'екта, які аказвае бытавыя паслугі, аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг, унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, унесеныя ў Рэестр бытавых паслуг.
Заявы падпісваюцца індывідуальным прадпрымальнікам або кіраўніком юрыдычнай асобы (іншай асобай, упаўнаважанай у адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі дзейнічаць ад імя юрыдычнай асобы) і прадстаўляюцца ў гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў г. Мінска па месцы рэгістрацыі альбо па месцы знаходжання аб'екта на папяровым носьбіце шляхам асабістага звароту, па пошце альбо ў выглядзе электронных дакументаў праз адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.
Суб'ект, які аказвае бытавыя паслугі, у выпадку стварэння новага аб'екта бытавога абслугоўвання, арганізацыі дадатковай формы бытавога абслугоўвання прадстаўляе ў адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы заяву аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг. Пры неабходнасці ўключэння ў Рэестр бытавых паслуг звестак у дачыненні да некалькіх аб'ектаў бытавога абслугоўвання і (або) форм бытавога абслугоўвання суб'ект, які аказвае бытавыя паслугі, прадстаўляе заявы асобна па кожным аб'екце бытавога абслугоўвання і (або) форме бытавога абслугоўвання ў адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы на працягу трох рабочых дзён: разглядаюць заявы, ажыццяўляюць зверку звестак у заявах на адпаведнасць звесткам, якія змяшчаюцца ў ДІР АДР і ДІР ДРП;
перадаюць па каналах сувязі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звесткі, якія змяшчаюцца ў заявах, для прыняцця рашэння аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг з выдачай пасведчання аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг.
Міністэрствам гандлю выдаецца пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг па ўстаноўленай ім форме суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі. У выпадку страты пасведчання аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг, яго непрыдатнасці і ў іншых аналагічных выпадках Міністэрствам гандлю выдаецца дублікат такога пасведчання. Пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг падпісваецца Міністрам гандлю альбо ўпаўнаважаным ім намеснікам Міністра, у тым ліку з дапамогай электроннага лічбавага подпісу.
Звяртаем увагу суб'ектаў гаспадарання, што з 9 верасня 2022 г. пры падачы заяў для ўключэння звестак у Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь, унясення змяненняў у звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг, выключэння звестак з Рэестра бытавых паслуг неабходна выкарыстоўваць новыя формы адпаведных заяў