Правілы прыёму грамадзян
ПАРАДАК
прыёму грамадзян аддзелам юрыдычным, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Пастаўскага райвыканкама
Прыём грамадзян у аддзеле юрыдычным, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Пастаўскага райвыканкама (далей – аддзел) вядзецца штодзённа ў рабочыя дні з 8.00 да 17.00 гадзін.
Прыём грамадзян вядуць галоўны спецыяліст аддзела і інспектар аддзела.
Падчас прыёму грамадзян супрацоўнікі аддзела абавязаны ў добразычлівай абстаноўцы, уважліва, адказна:
- прымаць неадкладна меры па пытаннях, якія не патрабуюць спецыяльнай праверкі і адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
- растлумачваць грамадзянам, у які дзяржаўны орган, арганізацыю (да якой службовай асобы) ім варта звярнуцца для вырашэння пастаўленых пытанняў;
- садзейнічаць правядзенню прыёмаў грамадзян намеснікамі старшыні, старшынёй райсавета, кіраўніком спраў – начальнікам упраўлення спраў па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю;
- прапанаваць грамадзяніну звярнуцца пісьмова ў Пастаўскі райвыканкам, пры неабходнасці аказаць дапамогу ў выкладанні пісьмовага звароту, даць растлумачэнні па патрабаваннях, што прад'яўляюцца да пісьмовых зваротаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян;
- пры неабходнасці запісаць папярэдне грамадзян на прыём да старшыні, намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў – начальніка ўпраўлення спраў Пастаўскага райвыканкама па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі дадзеных службовых асоб;
- прыняць пісьмовыя звароты, у выпадках патрабаванняў неадкладнай іх рэгістрацыі паведаміць рэгістрацыйны нумар звароту;
- весці рэгістрацыю і ўлік прыёму грамадзян старшынёй Пастаўскага райвыканкама;
- аналізаваць вусныя звароты грамадзян, якія паступаюць на асабістым прыёме, уносіць прапановы па паляпшэнні арганізацыі прыёму грамадзян у аддзеле.
Для прадухілення магчымых канфліктных і іншых сітуацый супрацоўнікі аддзела павінны:
- не дапускаць доўгага чакання грамадзянамі прыёму супрацоўнікамі аддзела;
- пры неабходнасці суправаджаць грамадзян у службовыя памяшканні Пастаўскага райвыканкама альбо да выхаду з будынка Пастаўскага райвыканкама;
- пры ўзнікненні неабходнасці звяртацца ў медыцынскія ўстановы для аказання экстранай медыцынскай дапамогі грамадзянам, якія апынуліся на асабістым прыёме ў аддзеле;
- у выпадках парушэння грамадзянамі грамадскага парадку падчас асабістага прыёму ў аддзеле запрашаць супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць ахову будынка Пастаўскага райвыканкама;
- у выпадках узнікнення канфліктнай сітуацыі неадкладна дакладваць аб гэтым кіраўніку спраў – начальніку ўпраўлення спраў Пастаўскага райвыканкама з мэтай яе ўрэгулявання.
Пры правядзенні асабістага прыёму грамадзян супрацоўнікі аддзела маюць права:
- запытваць па тэлефоне ў арганізацыях раёна, структурных падраздзяленнях Пастаўскага райвыканкама звесткі, якія адносяцца да іх кампетэнцыі, па пытаннях, пастаўленых падчас асабістага прыёму грамадзян;
- садзейнічаць прыёму грамадзян службовымі асобамі Пастаўскага райвыканкама па пытаннях, якія адносяцца да іх кампетэнцыі;
- запытваць у структурных падраздзяленнях Пастаўскага райвыканкама звесткі аб выніках прыёму грамадзян, накіраваных супрацоўнікамі аддзела.
Галоўны спецыяліст аддзела вядзе запіс у картках рэгістрацыі званкоў, якія паступаюць па тэлефоне па прынцыпе «гарачай лініі»; супрацоўнікі аддзела растлумачваюць грамадзянам кампетэнцыю і парадак пісьмовага звароту ў выканаўча-распарадчыя органы і дзяржаўныя арганізацыі і асабістага прыёму грамадзян.
Па зваротах, якія патрабуюць прыняцця неадкладных мер, апавяшчаюць адпаведныя кампетэнтныя органы і службы, ажыццяўляюць кантроль за іх рэалізацыяй, пры неабходнасці дакладваюць кіраўніку спраў – начальніку ўпраўлення спраў Пастаўскага райвыканкама.
Супрацоўнікі аддзела нясуць адказнасць ва ўстаноўленым парадку ў выпадках абгрунтаваных скаргаў грамадзян на парушэнні парадку прыёму грамадзян у аддзеле, фармалізм, прадузятыя, нетактоўныя паводзіны, грубасць і непавагу да людзей.