Размова аб бяспецы з працоўнымі калектывамі Пастаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць гутаркі з працоўнымі калектывамі на тэму пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы.
У ходзе размовы з ратавальнікамі людзі змаглі адкрыць для сябе шмат новага і зразумець, што небяспекі могуць чакаць літаральна ў кожным пакоі, незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу. А таксама на прыкладах нядаўніх пажараў слухачы змаглі зрабіць выснову аб супрацьпажарным стане свайго жылля. У падмацаванне да вышэйсказаных прыкладаў работнікі МНС парэкамендавалі пракантраляваць спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у сябе дома і прадумаць пытанне аб недапушчэнні пакідання зарадных прылад без нагляду. Таксама не засталася без увагі і тэматыка курэння ў ложку, бо з-за гэтай прычыны і гінуць 90% людзей на пажарах.
У канцы гутаркі ўсе жадаючыя задавалі пытанні, адказы на якія з лёгкасцю можна было знайсці ў мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач».
Як ужо даўно прынята, МНС не ходзіць з «пустымі рукамі» на такія мерапрыемствы і па выніку кожны атрымаў прафілактычную памятку аб захаванні пажарнай бяспекі.