Пашыранае выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх ДУА "Камайская СШ"
З удзелам законных прадстаўнікоў і навучэнцаў 5 і 6 класаў разгледжана пытанне "Аб асаблівасцях узаемадзеяння законных прадстаўнікоў і ўстановы адукацыі па пытаннях законапаслухмяных паводзін дзяцей".
У цэнтры ўвагі былі наступныя тэмы:
- патрабаванні да знешняга выгляду навучэнцаў;
- стараннасць і паспяховасць;
- наведвальнасць заняткаў;
- правілы паводзін ва ўстанове адукацыі;
- карыстанне мабільнымі тэлефонамі, доступ дзяцей да інтэрнэту (небяспекі, уплыў на здароўе);
- кантроль з боку бацькоў за баўленнем часу дзяцей па-за школай і колам іх зносін.
А таксама разгледжаны матэрыялы, якія паступілі ў камісію, у дачыненні да законных прадстаўнікоў і непаўналетніх, якія пражываюць на падведамаснай тэрыторыі.