Праведзены сумесныя рэйды
Пастаўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, сумесна з Пастаўскай раённай энергагазінспекцыяй у красавіку-маі 2026 года праведзены мерапрыемствы прафілактычнага і папераджальнага характару на аб'ектах будаўніцтва на тэрыторыі Пастаўскага раёна.
Па выніках праведзеных мерапрыемстваў наведана 5 будаўнічых пляцовак: «Рэканструкцыя існуючага зернесушыльнага комплексу прадукцыйнасцю 30 т/гадзіну», «Рэканструкцыя МТФ у н.п. Валохі, Пастаўскага раёна, Віцебскай вобласці, у якасці сыравіннай базы ААТ "Хацілы-Агра"», «Узвядзенне шматфункцыянальнага гандлёвага комплексу, размешчанага па адрасе: г. Паставы, вул. Юбілейная, 30А», «Пазапляцовачныя сеткі ў раёне індывідуальнай жылой забудовы зав. Кірава-зав, Сонечны ў г. Паставы" 1-я чарга будаўніцтва» і «Капітальны рамонт жылога дома №184Б па вул. Ленінская ў г. Паставы».
У ходзе праведзенай прафілактычнай работы выяўлены наступныя недахопы:
На аб'екце будаўніцтва «Рэканструкцыя існуючага зернесушыльнага комплексу прадукцыйнасцю 30 т/гадзіну»:
- ТАА «Аграпуск»: не забяспечана працаздольнасць сродку супрацьпажарнай абароны ў мабільным (інвентарным) будынку №б/н (адсутнічае элемент харчавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку), п.3.2 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7;
- мабільны (інвентарны) будынак №б/н не забяспечаны ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння згодна з нормамі, устаноўленымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п.182 Спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухованебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў №779 ад 20.11.2019 года (далей – спецыфічныя патрабаванні), п.2 Інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай пастановай МНС ад 21.12.2021 №82 (далей – Інструкцыя ПСПТ), п.24 Дадатку да Інструкцыі ПСПТ);
- ТАА «Сіенна-Гарант»:
- не забяспечана захаванне супрацьпажарных разрываў на будаўнічай пляцоўцы паміж існуючымі будынкамі і збудаваннямі не менш за 12 метраў да груп мабільных (інвентарных) будынкаў і збудаванняў (п.159 спецыфічных патрабаванняў);
- тэрыторыя будаўнічай пляцоўкі не забяспечана ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння згодна з нормамі, устаноўленымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п.182 спецыфічных патрабаванняў, п.23 Інструкцыі ПСПТ).
Па выніках выяўленых парушэнняў кіраўнікам вышэй названых суб'ектаў накіраваны прадпісанні для ліквідацыі парушэнняў.