Праведзены пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы

У лютым работнікі сектара нагляду і прафілактыкі Пастаўскага РАНС правялі пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы на прадмет рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння ў магазіне «Аўтазапчасткі» ІП Вайцекян Ю.С. (юрыдычны адрас – г. Паставы, вул. Чырвонаармейская, 11, УНП 300520240).

Пад час правядзення рэйдавага мерапрыемства выяўлены факт рэалізацыі вогнетушыцеляў парашковых пераносных ВП-2 вытворчасці ПТУП «Гомельскі камбінат супрацьпажарных работ» (юрыдычны адрас – г. Гомель, пр-т Кастрычніка, д.28).

У рамках праведзенай працэдуры ідэнтыфікацыі прадукцыі, а таксама вывучэння рэестраў дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці патрабаванням ТР ЕАЭС парушэнняў не выяўлена.

У магазіне «Форсаж», магазіна «Патрыёт» ТАА «Посттрайтэк» (юрыдычны адрас – г. Паставы, вул. Ленінская, 157, УНП 391171104) выяўлены факт рэалізацыі вогнетушыцеляў парашковых пераносных ВП-1 вытворчасці ПТУП «Гомельскі камбінат супрацьпажарных работ» (юрыдычны адрас – г. Гомель, пр-т Кастрычніка, д.28, УНП 400069392). Таксама выяўлены факт рэалізацыі вогнетушыцеляў парашковых пераносных ВП-2 вытворчасці ТАА «Ярпажынвест» (юрыдычны адрас – РФ г. Яраслаўль, вул. Спартакоўская, д.1Д).

У рамках праведзенай працэдуры ідэнтыфікацыі прадукцыі, а таксама вывучэння рэестраў дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці патрабаванням ТР ЕАЭС парушэнняў не выяўлена.