Праведзены чарговыя маніторынгі

 З 26 лютага 2026 г. па 11 сакавіка 2026 г.  праведзены маніторынг аб'ектаў адкрытага акцыянернага таварыства «Янавіца-агра» (Пастаўскі раён, в. Палессе, вул. Сонечная, д. 12 (дырэктар – Купран А.У.)).

Падчас маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

агульнааб'ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням, вызначаным Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (у інструкцыі адсутнічаюць раздзелы: агульная характарыстыка пажарнай небяспекі аб'екта (у тым ліку яго функцыянальнае прызначэнне, пералік будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, катэгарызаваных па выбухопажарнай небяспецы, за выключэннем выпадку, калі дадзеная інфармацыя з праектнай дакументацыі прыкладзена да названай інструкцыі, а таксама будынкаў, збудаванняў, у якіх абарачаюцца выбуховыя матэрыялы і вырабы, якія іх утрымліваюць (з указаннем катэгорыі небяспекі вытворчага працэсу (аперацыі),  іх плошча), абсталявання, рэчываў і матэрыялаў, якія абарачаюцца ў працэсе эксплуатацыі, адказнасць работнікаў за парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, прыбраць з інструкцыі спасылкі на аб'екты і цэхі іншых арганізацый), п.7 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 (далей – патрабаванняў).

работнікамі дапускаецца курэнне на аб'ектах прадпрыемства (МТФ «Забалацце») па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, вызначанымі агульнааб'ектавай інструкцыяй па пажарнай бяспецы, п.11 патрабаванняў.

не забяспечана працаздольнасць і пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцель АП-8, размешчаны на зварачным пасту ў будынку рамонтнай майстэрні в. Палессе не ўкамплектаваны шлангам), п.п. 3.1. п.  патрабаванняў;

не ўкамплектавана вогнетушыцелямі ў адпаведнасці з патрабаваннямі «інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння» зацверджанай пастановай МНС ад 21.12.2021г №82: памяшканне кацельні адміністрацыйнага будынка ў в. Палессе, п.53 патрабаванняў.


Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Янавіца-агра» патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальным стаўленнем да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, а таксама аб аслабленым кантролі з боку кіраўніцтва.

З 26 лютага 2026 г. па 11 сакавіка 2026 г.  праведзены маніторынг аб'ектаў адкрытага акцыянернага таварыства «Кураполле-агра» (Пастаўскі раён, в. Кураполле, вул. Кастрычніцкая, д.42 (дырэктар – Патаповіч С.Ч.)).

Падчас маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

работнікамі дапускаецца курэнне на аб'ектах прадпрыемства (пакой адпачынку ў будынку рамонтнай майстэрні аг. Кураполле, у будынку рамонтнай майстэрні аг. Андроны) па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, вызначанымі агульнааб'ектавай інструкцыяй па пажарнай бяспецы, п.11  патрабаванняў.

не распрацаваны план эвакуацыі для адміністрацыйна-бытавой часткі МТФ «Кураполле» ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, п. 45 патрабаванняў.

не забяспечана працаздольнасць і пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцелі АП-8, размешчаныя на ўваходзе ў будынак рамонтнай майстэрні ў аг. Кураполле, у будынку рамонтнай майстэрні а.г Андроны не спраўныя, без ціску), п.п. 3.1. п.  патрабаванняў;

не ўкамплектаваны вогнетушыцелямі ў адпаведнасці з патрабаваннямі «інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння» зацверджанай пастановай МНС ад 21.12.2021г №82: ацяпляльныя катлы ў памяшканні кацельні МТФ «Кураполле», п.53 патрабаванняў.

у майстэрнях па рамонце транспартных сродкаў вытворчыя гаручыя адходы на працягу рабочай змены не прыбіраюцца па меры іх назапашвання ў спецыяльную тару, вырабленую з негаручых матэрыялаў, п. 8  Спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухопажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20.11.2019 №779 (далей – Спецыфічных патрабаванняў);

у шлангі газавага абсталявання пасля заканчэння работ або пры перапынках у рабоце на пастаянных месцах правядзення агнявых работ (у будынку рамонтнай майстэрні аг. Кураполле), не адлучаны і вызвалены ад гаручага газу, п. 362 Спецыфічных патрабаванняў;

дапускаецца складанне запасных і пустых балонаў з гаручым газам у будынку майстэрні і ў будынку склада запчастак, 359 Спецыфічных патрабаванняў;

у месцы пастаяннага правядзення агнявых работ адсутнічае ў ная