Праведзены маніторынгі школ

З 08.04.2026 г. па 17.04.2026 г. праведзены маніторынг Дзяржаўнай установы адукацыі «Камайская сярэдняя школа Пастаўскага раёна» (дырэктар – Бедунько І.Л.).

Падчас маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

адсутнічае абарона табло «Выхад» ад механічнага пашкоджання, размешчаных на вышыні менш за 2,2 метра ад падлогі ў будынку школы, п.9 Агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.20217 №7 (далей - патрабаванняў), п. 12.12.9 БН 2.02.03-2019 «Пажарная аўтаматыка будынкаў і збудаванняў».

замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (выхады са сталовай на вуліцу), не забяспечаны магчымасцю свабоднага адчынення знутры без ключа, п.48 патрабаванняў.

З 16.04.2026 г. па 30.04.2026 г. праведзены маніторынг дзяржаўнай установы адукацыі «Пастаўская гімназія» (дырэктар – Каранеўскі С.Ч.).

Падчас маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

адсутнічаюць даводчыкі дзвярэй на 2 і 3 паверхах у будынку гімназіі, п. 49 патрабаванняў 017 №7, п.7.2.9 БН 2.02.05-2020 «Пажарная бяспека будынкаў і збудаванняў»;

замок (запор) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (з лесвічнай клеткі), не забяспечвае магчымасці яго свабоднага адчынення знутры без ключа, п. 48 патрабаванняў.

Аб'ект абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй (ППКП А16-512, СПІ «Маланка»SIM 10896). Абслугоўваючымі арганізацыямі з'яўляецца УП «Віцебскае ППР» РДГА «БДПА». Падчас маніторынгу вывучана выкананне ліцэнзіятамі УП «Віцебскае ППР» РДГА «БДПА» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'екце, а таксама праверана работаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўным і рэзервовым крыніцах харчавання. Падчас вывучэння сістэма знаходзілася ў работаздольным і спраўным стане.

З 16.04.2026 г. па 30.04.2026 г. праведзены маніторынг дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1
г. Паставы