Праведзены маніторынгі
У перыяд з 28.08.2024 года па 29.08.2024 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Пастаўскага РАНС праведзены маніторынг выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі ўчастка г. Паставы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае» адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаблаўтатранс» (дырэктар – Крыштафовіч С.В.).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
- не ўкамплектаваны вогнетушыцелямі ў адпаведнасці з патрабаваннямі «інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння» зацверджанай пастановай МНС ад 21.12.2021г №82 (далей ПМНС №82): аўтобус р/н 3715 АI-2; аўтобус р/н 3757 АК-2; аўтобус р/н 4616 АМ-2; аўтобус р/н 6323 АI-2, п.18, 19 Дадатку да інструкцыі, п.53 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 (далей – патрабаванняў);
- не ўкамплектаваны вогнетушыцелямі ў адпаведнасці з патрабаваннямі: памяшканне кацельні на аўтавакзале (адсутнічае вогнетушыцель); памяшканне кацельні ў аўтапарку (у вогнетушыцеля адсутнічае ціск); памяшканне сталярнай (адсутнічае вогнетушыцель); памяшканне піларамы (адсутнічае вогнетушыцель); АЗС (недастатковы аб'ём вогнетушачага рэчыва), п. 16, п. 2, 28 Дадатку да інструкцыі ПМНС №82, п. 53 патрабаванняў;
- не забяспечана наяўнасць 10% запасу ад колькасці змантаваных пажарных апавяшчальнікаў, неабходных для правядзення тэхнічнага абслугоўвання пажарнай сігналізацыі ў будынку аўтавакзала, п. 9 патрабаванняў, п. 8.3.11 ТКП 316-2011;
- не ўстаноўлены замкі (запорныя прылады), якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (выхад з будынка аўтавакзала з боку аўтапарку), п. 48 патрабаванняў;
- дапускаецца загрувашчванне выхадаў на шляхах эвакуацыі, якое памяншае мінімальную эвакуацыйную шырыню (крэслы ў зале чакання ля выхаду ў бок вул. Вакзальная ў будынку аўтавакзала), п. 50 патрабаванняў;
- дапускаецца курэнне (памяшканне былой дыспетчарскай у будынку аўтавакзала; памяшканне гаража для правядзення тэхнічнага абслугоўвання транспарту аўтапарку) па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, вызначанымі інструкцыямі па пажарнай бяспецы, абсталяванымі ва ўстаноўленым парадку і абазначанымі паказальнікамі «Месца для курэння», п. 11 патрабаванняў;
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі ўчастка г. Паставы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае» адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаблаўтатранс» патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальным стаўленнем да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, а таксама аслабленым кантролем з боку кіраўніцтва.
Пры правядзенні маніторынгу была праведзена праверка працаздольнасці наяўнай СПС на аўтавакзале. Аб'ект абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй, СА. Абслугоўваючай арганізацыяй з'яўляецца ААТ «Вітатоматыка». У ходзе маніторынгу вывучана выкананне ліцэнзіятам ААТ «Вітатоматыка» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'ектах (інтэрнаты, гасцініца), а таксама праведзена праверка працаздольнасці УПА, шлейфаў пажарнай сігналізацыі, пажарных апавяшчальнікаў, апавяшчальнікаў, вывучана тэхнічная дакументацыя. Запоўнена «Праграма ацэнкі выканання патрабаванняў ТНПА пры эксплуатацыі сістэм ПА і якасці выканання работ па іх ТА» сумесна з прадстаўніком абслугоўваючай арганізацыі і прадстаўніком аб'екта. Сістэма знаходзіцца ў спраўным і працаздольным стане. Заўваг няма.