Праведзены маніторынг выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы ВУ «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пастаўскага раёна»

11.02.2026 інспекцыяй сектара нагляду і прафілактыкі Пастаўскага РАНС праведзены маніторынг выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пастаўскага раёна» (дырэктар – Селіванава Н.В.).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- дапускаецца размяшчэнне пад маршам лесвічнай клеткі гаручых матэрыялаў (спартыўны інвентар (лыжы і інш.)), п.50 Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7.

 Прычынамі і ўмовамі, якія садзейнічаюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі дзяржаўнай установы адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пастаўскага раёна» патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальным стаўленнем да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, а таксама аб аслабленым кантролі з боку кіраўніцтва.