Праведзены маніторынг

26.03.2026 г. па 08.04.2026 г. праведзены маніторынг камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Пастаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання» (Віцебская вобласць, г. Паставы, вул. Чырвонаармейская, д. 15 (дырэктар – Карчажка Т.В.)).

Падчас маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

не забяспечана працаздольнасць і пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў пажаратушэння (шафа пажарнага крана на першым паверсе будынка цырульні не ўкамплектавана ключом, не працаздольныя пажарныя краны на 2 і трэцім паверсе будынка цырульні, у будынку КПП г.п. Варапаева), п. 3.1 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 (далей – патрабаванняў);

у арганізацыі не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, і правядзенне супрацьпажарных інструктажоў, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі, п.3.2 патрабаванняў;

агульнааб'ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням пастановы МНС ад 21.12.2021г №82 (у рэдакцыі пастановы МНС ад 12.12.2025 № 61) (неабходна дапоўніць раздзеламі: патрабаванні да эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, вонкавых установак, у тым ліку парадак агляду памяшканняў перад завяршэннем у іх работы, парадак доступу ў памяшканні і захоўвання ключоў ад іх, зыходзячы з асаблівасцей функцыянавання аб'ектаў; парадак, нормы захоўвання і транспарціроўкі рэчываў і матэрыялаў з улікам іх агрэгатнага стану, сумяшчальнасці захоўвання, а таксама аднароднасці сродкаў тушэння; парадак збору, захоўвання і выдалення гаручых рэчываў і матэрыялаў, парадак і перыядычнасць уборкі іх адходаў і пылу, парадак утрымання і захоўвання спецыяльнага адзення і абутку (пры наяўнасці); парадак і перыядычнасць ачысткі дымавых труб (каналаў); парадак арганізацыі трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей пры пажары (выбуху); парадак эксплуатацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, вядзення тэхнічнай дакументацыі на іх; патрабаванні да арганізацыі месцаў для прымянення адкрытага агню, правядзення агнявых і іншых пажаранебяспечных работ, а таксама патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі пры іх правядзенні (пры наяўнасці); парадак забеспячэння пажарнай бяспекі староннімі юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры выкананні работ на аб'ектах суб'екта гаспадарання; адказнасць работнікаў за парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, прыбраць з інструкцыі спасылкі на аб'екты і цэхі іншых арганізацый), п.7 патрабаванняў;

работнікамі дапускаецца курэнне на тэрыторыі аб'ектаў прадпрыемства па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, вызначанымі агульнааб'ектавай інструкцыяй па пажарнай бяспецы, п.11 патрабаванняў;

пад лесвічнай клеткай у будынку цырульні ўладкавана памяшканне, п. 50 патрабаванняў;

аздабленне шляхоў эвакуацыі ў будынку цырульні і адміністрацыйным будынку выканана матэрыяламі з невядомымі паказчыкамі пажарнай небяспекі, п.9 патрабаванняў, п. 8.1.2 СН 2.02.05-2020 «Пажарная бяспека будынкаў і збудаванняў»;

будынкі КУП «Пастаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання» не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі п. 13 табліцы Ф.1 СН 2.02.03-2019 «Пажарная аўтаматыка будынкаў і збудаванняў», п. 9 патрабаванняў;

будынкі КУП «Пастаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання» не абсталяваны сістэмай абвесткі людзей аб пажары ў адпаведнасці з патрабаваннямі табліцы С.1 СН 2.02.03-2019 «Пажарная аўтаматыка будынкаў і збудаванняў», п. 9 патрабаванняў;

не абсталяваны прыстасаваннямі для самазачынення і ўшчыльненнямі ў прытворах дзверы эвакуацыйных выхадаў у адміністрацыйным будынку, будынку цырульні, якія вядуць на лесвічныя клеткі, дзверы калідораў і памяшканняў, сумежных з вестыбюлем, у які ўладкоўваецца эвакуацыйны выхад з лесвічнай клеткі, п. 49 патрабаванняў, п.7.2.9 СН 2.02.05-2020 «Пажарная бяспека будынкаў і збудаванняў»;

планы эвакуацыі ў адміністрацыйным будынку не адпавядаюць патрабаванням пастановы МНС ад 21.12.2021 №82, п. 45 патрабаванняў, Дадатак 2 да Пастановы МНС №82 (у рэдакцыі пастановы МНС ад 12.12.2025 № 61)

размяшчэнне пажарных кранаў у будынку цырульні памяншае эвакуацыйную шырыню з вышэйразмешчаных паверхаў, п. 9 патрабаванняў, п. 6.3.8 СН 2.02.02-2019 «Супрацьпажарнае водазабеспячэнне»;

не праведзена праверка ўнутраных пажарных кранаў у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку праверкі стану вонкавага і ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, зацверджанай Пастановай МНС №82 (у рэдакцыі па