Пратакол падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «Узвядзенне 12-кватэрнага жылога дома ў аг. Хацілы, Пастаўскага раёна»

 ЗАЦВЯРДЖАЮ                       

Намеснік старшыні    

Пастаўскага раённага         

выканаўчага камітэта   

П.Р.Станюш  

     .05.2026                                  



Пратакол падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання 

у форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу

 грамадскай думкі архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта 

«Узвядзенне 12-кватэрнага жылога дома ў аг. Хацілы, Пастаўскага 

раёна»


15.05.2026                                                                                                                  г. Паставы


Працэдура грамадскіх абмеркаванняў у форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «Узвядзенне 12-ці кватэрнага жылога дома ў аг. Хацілы Пастаўскага раёна» праведзена Пастаўскім раённым выканаўчым камітэтам у тэрміны з 27.04.2026 па 11.05.2026.

З архітэктурна-планіровачнай канцэпцыяй аб'екта «Узвядзенне 12-ці кватэрнага жылога дома ў аг. Хацілы Пастаўскага раёна» (экспазіцыя) можна было азнаёміцца з 27.04.2026 па 11.05.2026 у аг. Хацілы, вул. Цэнтральная, д. 12. 

Склад экспазіцыйных (выставачных) матэрыялаў па аб'екце грамадскага абмеркавання ўключаў графічныя і тэкставыя дэманстрацыйныя матэрыялы ў даступнай для ўспрымання і абмеркавання форме з асноўнымі рашэннямі і тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі па аб'екце.

Падчас правядзення грамадскіх абмеркаванняў заўваг і (або) прапаноў ад удзельнікаў грамадскіх абмеркаванняў у пісьмовай або электроннай формах не паступала.

На падставе вышэйпададзенага, у адпаведнасці з пунктам 14 Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 № 687, камісія рэкамендуе архітэктурна-планіровачную канцэпцыю аб'екта «Узвядзенне 12-ці кватэрнага жылога дома ў аг. Хацілы Пастаўскага раёна» да зацвярджэння, на наступных стадыях праектавання прапрацаваць варыянты пасадкі жылога дома, з улікам тэхніка-эканамічнага абгрунтавання.

Члены камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні грамадскага абмеркавання:


Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, 

жыліщна-камунальнай гаспадаркі 

Пастаўскага райвыканкама                                               Н.К.Доўмант


Начальнік аддзела землеўпарадкавання 

Пастаўскага райвыканкама                                              Е.В.Іванькова


Начальнік Пастаўскай раённай

інспекцыі прыродных рэсурсаў 

і аховы навакольнага асяроддзя                                        А.А.Гатоўчык