Пракуратура
Кантактная інфармацыя
Адрас: 211875, вул. Савецкая, 49, г. Паставы
Тэл/факс: 8 (02155) 2-73-35
Пракурор раёна – Каржоў Дзмітрый Ігаравіч
тэл. 2-73-35
Намеснік пракурора раёна
тэл. 2-77-48
Старшы памочнік пракурора раёна – Зубко Тамара Пятроўна
тэл. 2-74-57
Загадчыца канцылярыі пракуратуры раёна – Купцова Вольга Мар'янаўна
тэл. 2-74-29
Графік прыёму грамадзян (Генеральная пракуратура РБ)
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
(вул. Інтэрнацыянальная, 22, 220030, г. Мінск)
- Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Гора Дзмітрый Юр'евіч
📅 2-і чацвер месяца – з 14:00 да 20:00 - Намеснікі Генеральнага пракурора:
• Варонін Максім Валер'евіч – 1-ы і 3-і панядзелак (08:00–13:00), 2-і і 4-ы панядзелак (14:00–20:00)
• Хмарук Сяргей Канстанцінавіч – 1-ы і 3-і аўторак (08:00–13:00), 2-і і 4-ы аўторак (14:00–20:00)
• Стук Аляксей Канстанцінавіч – 1-я і 3-я серада (08:00–13:00), 2-я і 4-я серада (14:00–20:00)
• Дыска Генадзь Іосіфавіч – 1-ы і 3-і чацвер (08:00–13:00), 2-і і 4-ы чацвер (14:00–20:00)
Графік прыёму грамадзян (Пракуратура Віцебскай вобласці)
Пракуратура Віцебскай вобласці
(вул. Жэсткова, 14А, 210015, г. Віцебск)
- Пракурор Віцебскай вобласці Скурат Андрэй Мікалаевіч
📅 1-ы аўторак месяца – з 08:00 да 13:00
📅 3-і аўторак месяца – з 14:00 да 20:00 - Першы намеснік пракурора вобласці Шапавалаў Дзяніс Анатольевіч
📅 1-я і 3-я серада месяца – з 08:00 да 13:00
📅 2-я і 4-я серада месяца – з 14:00 да 20:00 - Намеснік пракурора вобласці Гук Уладзімір Іванавіч
📅 1-ы і 3-і чацвер месяца – з 08:00 да 13:00
📅 2-і і 4-ы чацвер месяца – з 14:00 да 20:00 - Намеснік пракурора вобласці Шабан Віктар Яраслававіч
📅 1-ы і 3-і панядзелак месяца – з 08:00 да 13:00
📅 2-і і 4-ы панядзелак месяца – з 14:00 да 20:00
Папярэдні запіс ажыццяўляецца з 9:00 да 18:00 (перапынак на абед з 13:00 да 14:00) па тэлефонах: 37-21-52, 37-69-72.
Графік прыёму грамадзян (Пракуратура Пастаўскага раёна)
- Пракурор раёна Каржоў Дзмітрый Ігаравіч
📅 1-я, 3-я і 5-я серада месяца – з 08:00 да 13:00
📅 2-я і 4-я серада месяца – з 14:00 да 20:00 - Намеснік пракурора раёна Кучарын Міхаіл Алегавіч
📅 1-ы, 3-і і 5-ы панядзелак месяца – з 08:00 да 13:00
📅 2-і і 4-ы панядзелак – з 14:00 да 20:00 - Старшы памочнік пракурора раёна Зубко Тамара Пятроўна
📅 1-ы, 3-і і 5-ы аўторак месяца – з 08:00 да 13:00
📅 2-і і 4-і аўторак месяца – з 14:00 да 20:00 - Старшы памочнік пракурора раёна Раманоўская Анастасія Андрэеўна
📅 1-ы, 3-і і 5-ы чацвер месяца – з 08:00 да 13:00
📅 2-і і 4-і чацвер месяца – з 14:00 да 20:00
Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб пасля 18:00, а таксама ў выхадныя дні і нерабочыя святочныя дні ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефоне 2-74-29.
У іншыя працоўныя дні асабісты прыём ажыццяўляецца ў працоўны час з 9 да 18 гадзін любым з пракурорскіх работнікаў, які знаходзіцца на месцы.
Рэжым працы органаў пракуратуры
- з 9 да 18 гадзін, з перапынкам на абед з 13 да 14 гадзін;
- выхадныя: субота, нядзеля.
Аб пракуратуры
26 чэрвеня 1922 года на трэцяй сесіі ЦВК Беларускай ССР з мэтай ажыццяўлення нагляду за выкананнем законаў і ў інтарэсах «правільнай пастаноўкі» барацьбы са злачыннасцю было прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і заснавана Дзяржаўная пракуратура ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дакладна вызначае кампетэнцыю органаў пракуратуры і замацоўвае прынцып незалежнасці пракурораў у ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў. Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры ўзначальвае Генеральны пракурор, які падсправаздачны Кіраўніку дзяржавы.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 года ў незалежнай Беларусі было ўстаноўлена прафесійнае свята – Дзень работнікаў пракуратуры.
У 2007 годзе прыняты новы Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь», які, увасобіўшы лепшыя традыцыі ўсяго гістарычнага развіцця беларускай пракуратуры, вызначыў ролю і прынцыпы яе функцыянавання ў сучасным дзяржаўным механізме, характар і асноўныя напрамкі дзейнасці.
Пракуратура займае адно з найважнейшых месцаў у сістэме праваахоўных органаў. Як орган вышэйшага нагляду за дакладным і аднастайным выкананнем законаў пракуратура накіроўвае сваю дзейнасць на ўсямернае ўмацаванне законнасці і правапарадку, ахову правоў і законных інтарэсаў грамадзян, на выхаванне службовых асоб і грамадзян у духу добрасумленнага выканання сваіх канстытуцыйных абавязкаў.
Згодна з Канстытуцыяй, адзіную цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры ўзначальвае Генеральны пракурор, які прызначаецца Прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі. Ніжэйстаячыя пракуроры прызначаюцца Генеральным пракурорам. Згодна з законам, пракуратура Рэспублікі Беларусь складаецца з Генеральнай пракуратуры, якая з'яўляецца цэнтральным апаратам сістэмы органаў пракуратуры, пракуратур абласцей і прыраўнаванай да іх пракуратуры горада Мінска. Акрамя таго, да яе адносяцца пракуратуры гарадоў (раёнаў), міжраённыя пракуратуры, а таксама спецыялізаваныя пракуратуры, якія могуць прызначацца і распускацца па прадстаўленні Генеральнага пракурора. Да іх адносяцца ваенная, транспартная. Па сваім статусе спецыялізаваныя пракуратуры прыраўноўваюцца да пракуратур абласцей, раёнаў (гарадоў) або міжраённых пракуратур.
Пракуратура адыгрывае каардынуючую ролю ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, што падкрэслівае яе асаблівы прававы статус.
Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці органаў пракуратуры з'яўляецца праца са зваротамі, з дапамогай якой пракуроры аператыўна ліквідуюць парушаныя правы і свабоды грамадзян, суб'ектаў гаспадарання і арганізацый.
Пракуратура прыкладае актыўныя намаганні па выпрацоўцы і рэалізацыі комплексных сумесных мер як з боку праваахоўных структур, так і іншых органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, іншых сацыяльных інстытутаў з мэтай замацавання існуючай тэндэнцыі скарачэння ўзроўню злачыннасці, яе прафілактыкі, недапушчэння незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, забеспячэння непазбежнасці пакарання за ўчыненыя злачынствы.
Для забеспячэння ўскладзеных на пракуратуру задач па ўмацаванні законнасці і правапарадку дзяржава надзяліла пракурораў шырокімі правамі і паўнамоцтвамі. Адсюль і патрабаванні да самога пракурорскага асяроддзя – на службу ў органы пракуратуры прымаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю, валодаюць неабходнымі прафесійнымі і маральнымі якасцямі. Пасля паўгадавой стажыроўкі пракурорскі работнік прыносіць Прысягу. Сумленнасць, прынцыповасць і прафесіяналізм – неад'емнае патрабаванне да кожнага работніка органаў пракуратуры.
Публікацыі
- Змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь: што зменіцца з чэрвеня 2026 года?
- Сустрэча ў працоўным калектыве
- Абвешчаны Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»
- Аналіз працы пракуратуры Пастаўскага раёна са зваротамі грамадзян
- Выконвайце правілы пажарнай бяспекі
- Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці
- Калектыў пракуратуры Пастаўскага раёна прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
- Увекавечанне памяці аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Выконвайце правілы пажарнай бяспекі
- Важна ведаць!
- Аб праведзеных пракуратурай праверках па выкананні заканадаўства аб зваротах грамадзян
- Пракуратура Пастаўскага раёна дапамагла абараніць правы састарэлай пацярпелай
- Выкананне заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй – адна з найважнейшых задач
- Аўтааматарам на заметку
- Аб кіберзлачыннасці
- Аб правядзенні конкурсу
- Пад абаронай Закона!
- Аб праведзеных пракуратурай праверках па выкананні заканадаўства аб зваротах грамадзян
- Старшы памочнік пракурора Пастаўскага раёна прыняў удзел у рабоце наглядальнай камісіі пры аддзеле ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама
- Вось так папаляваў!
- Аб накіраванні грамадзян у ЛПП
- Пракуратурай Пастаўскага раёна накіравана ў суд крымінальная справа па факце вырабу і захоўвання наркатычных сродкаў
- Па патрабаванні пракуратуры ліквідаваны парушэнні заканадаўства аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот
- З мэтай папярэджання цяжкіх злачынстваў
- Аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Нагляд за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян
- За ўхіленне ад воінскай службы да адказу!
- Канікулы і бяспека
- Па патрабаванні пракуратуры ліквідаваны парушэнні
- Пракуратура інфармуе
- Па патрабаванні пракуратуры Пастаўскага раёна ліквідаваны парушэнні ў сферы аховы працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна
- Аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе
- Пракуратура Пастаўскага раёна нагадвае, як не стаць ахвярай кіберзлачынства
- Кожны бацька павінен ведаць, дзе знаходзіцца яго дзіця
- Ход уборачных работ на кантролі пракуратуры раёна
- Аб правядзенні агульнарэспубліканскага конкурсу эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- З залы судовага пасяджэння
- Прафілактыка правапарушэнняў