Пракуратура Віцебскай вобласці папярэджвае
Пракуратура Віцебскай вобласці папярэджвае: з пачатку года ў вобласці ў выніку катання са снежных гор на цюбінгах, ватрушках, санках і іншых спартыўных снарадах пацярпела больш за 40 дзяцей, у тым ліку больш за 10 атрымалі цяжкія траўмы, уключаючы пераломы пазваночніка!
У сувязі з гэтым папярэджваем дзяцей і іх бацькоў аб неабходнасці выканання правіл бяспекі: недапушчальнасці катання ў небяспечных і неўстаноўленых месцах (з нерасчышчанымі пляцоўкамі, наяўнасцю на шляху камянёў, дрэў і іншых перашкод, паблізу вадаёмаў), абавязковым выкарыстанні ахоўнай экіпіроўкі, выкарыстанні цюбінгаў і іншых спартыўных снарадаў у адпаведнасці з ростам і вагой дзяцей. Памятайце, што прывязваць цюбінгі да транспартных сродкаў (аўтамабіляў, снегаходаў) катэгарычна забаронена! Не пакідайце дзяцей без нагляду!