Праходжанне прафесійнай атэстацыі

Для праходжання прафесійнай атэстацыі, якая пацвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў (далей — атэстацыя) прэтэндэнт падае ў атэстуючы орган:

  • анкету па форме (спампаваць тут);
  • копію дакумента аб адукацыі, або даведку аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, або даведку аб навучанні (у выпадку незавяршэння засваення зместу адукацыйнай праграмы бакалаўрыята);
  • сертыфікат аб навучанні (у выпадку засваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па тэматыцы экскурсійнага абслугоўвання турыстаў);
  • атэстацыйны ліст па форме (спампаваць тут);
  • чатыры фатаграфіі памерам 3 x 4 см.

 

Пры неабходнасці выдачы кантрольнага тэксту экскурсіі для падрыхтоўкі да праходжання атэстацыі – узор заявы (спампаваць тут).

Для праходжання атэстацыі па новых тэмах прэтэндэнт падае ў атэстуючы орган:

анкету па форме (спампаваць тут);

  • атэстацыйны ліст па форме (спампаваць тут);
  • адну фатаграфію памерам 3 x 4 см.

 

Дакументы прэтэндэнтам падаюцца асабіста альбо адпраўляюцца па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8/2, пакой 805.

На атэстацыі з сабой мець раздрукаваны тэкст экскурсій і тэхналагічную карту.

Даведачна: З Палажэннем аб парадку і ўмовах правядзення прафесійнай атэстацыі, якая пацвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, можна азнаёміцца тут.