Праграмы развіцця раёна
Мерапрыемствы праекта накіраваны на ўзмацненне міжкультурнага дыялогу і павышэнне турыстычнай прывабнасці і эканамічнай канкурэнтаздольнасці Ракішскага і Пастаўскага раёнаў на аснове агульнай гістарычнай спадчыны.
Агульны бюджэт праекта складае 625756,44 еўра. З іх згодна з умовамі прадастаўлення міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС 90 працэнтаў (587480,80 еўра або 6432,9 млн. беларускіх рублёў па курсе згодна з дадзенымі сайта еўрапейскай камісіі па стане на 03.10.2012) - гэта сродкі міжнароднай тэхнічнай дапамогі, 10 працэнтаў (65275,64 еўра) павінны быць унесены партнёрамі па праекце. Бюджэт Ракішскага самакіравання складае 373456,67 еўра, Пастаўскага райвыканкама - 279299,78 еўра (3058,3 млн. беларускіх рублёў). Сума, якая выдзяляецца ЕС беларускаму боку, складае 251369,80 еўра (2752,5 млн. беларускіх рублёў), уклад Пастаўскага райвыканкама – 27929,28 (305,8 млн. беларускіх рублёў).
Плануецца, што ў выніку рэалізацыі гэтага праекта будзе праведзена рэстаўрацыя алеі Тызенгаўзаў у г. Ракішкіс і частковая рэстаўрацыя палаца Тызенгаўзаў у Паставах.
Плануецца таксама, што ў адрэстаўраваных падвальных памяшканнях палаца Тызенгаўзаў будзе размешчана музейная экспазіцыя.
У мэтах вывучэння культурна-гістарычнай спадчыны роду графаў Тызенгаўзаў у Літве і Беларусі, фіксавання аб'ектаў і месцаў, звязаных з дзейнасцю графаў Тызенгаўзаў, збору прадметаў для музеяў, збору матэрыялу для навуковай канферэнцыі праведзены дзве этнаграфічныя экспедыцыі. Першая прайшла на тэрыторыі Літвы 24-26.04.2012 па маршруце Ракішкіс – Салас – Таўенай – Каўнас – Вільнюс, другая 22-24.05.2012 па маршруце Паставы – Гродна – Жалудок – Мінск – Лучай – Варапаева.
У цяперашні час вядуцца работы па ацэнцы вынікаў экспедыцый, сістэматызацыі назапашанага матэрыялу, каб па выніках даследавання 5 ліпеня 2013 года правесці міжнародную навуковую канферэнцыю, на якой з дакладамі выступяць не толькі ўдзельнікі экспедыцый, але і навукоўцы Беларусі, Літвы, Польшчы.
У ліпені 2012 года экспертам па музейных пытаннях Куржалавым І. В. завершана работа па стварэнні дызайн-праекта «Экспазіцыя падвалаў цэнтральнага і паўночнага крыла палаца Тызенгаўзаў і музейнай экспазіцыі навуковай таксідэрмічнай лабараторыі графа Канстанціна Тызенгаўза». У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў праекта Пастаўскім райвыканкамам арганізавана закупка экспанатаў, мэблі і абсталявання для аснашчэння рэканструяваных памяшканняў палаца Тызенгаўзаў у адпаведнасці з навуковай музейнай канцэпцыяй.
У ходзе рэалізацыі праекта падраднай арганізацыяй даччыным камунальным унітарным аграрна-будаўнічым прадпрыемствам «Світанак Пастаўскі» выкананы работы па падрыхтоўцы паўпадвальных памяшканняў і атынкаванні часткі пакояў, вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылеглай да падвалаў цэнтральнага і паўночнага крыла палаца Тызенгаўзаў, зняцці старога асфальтавага пакрыцця, падрыхтоўцы асновы для ўкладкі пліткі.
У планах на перспектыву адкрыццё новага турыстычнага маршруту, які аб'яднае канкурэнтаздольныя перавагі культурна-гістарычнай спадчыны абодвух рэгіёнаў, выпуск інфармацыйнага буклета на чатырох мовах і іншая рэкламная дзейнасць.