Прафілактыка злачынстваў на аб'ектах чыгуначнага транспарту
З 1 па 28 лютага 2026 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзяцца мерапрыемствы па папярэджанні злачынстваў на аб'ектах транспарту.
Асноўнай задачай мерапрыемстваў з'яўляецца стабілізацыя крымінагеннай абстаноўкі транспарту, прафілактыка траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту, інфармаванне насельніцтва аб мерах асабістай і маёмаснай бяспекі на аб'ектах транспарту.
У 2025 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў цягніках міжнародных зносін зарэгістравана 8 злачынстваў, з іх 2 крадзяжы і 1 факт перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу наркатычных рэчываў. У сферы пагрозы бяспецы руху чыгуначнага транспарту зарэгістравана 1 злачынства.
У сваёй большасці крадзяжы адбываюцца з-за халатнага стаўлення пасажыраў да сваёй маёмасці, якія пакідаюць свае рэчы незнаёмым грамадзянам на час пакупкі білетаў або іншых сваіх патрэб, а па вяртанні сваіх рэчаў і вышэйзгаданых грамадзян на месцы не выяўляюць. У цягніках свае рэчы пасажыры пакідаюць на паліцах вагона, а не кладуць у рундукі, мабільныя тэлефоны і іншую каштоўную маёмасць пакідаюць у агульнадаступных месцах, што пасля можа прывесці да іх крадзяжу.
Таксама, распіццё спіртных напояў, у тым ліку з раней не знаёмымі асобамі – гэта яшчэ адна перадумова стаць ахвярай злачынцаў. Пасля распіцця алкагольных напояў пацярпелыя, як правіла, губляюць пільнасць або ж засынаюць, а злачынец гэтым скарыстаўшыся, выкрадае іх рэчы.
Супрацоўнікі Пастаўскага РАУС нагадваюць, што выкананне простых правіл і праяўленне пільнасці падчас паездкі ў цягніку і знаходжання на чыгуначным вакзале дапамогуць пазбегнуць непрыемных сітуацый і прадухіліць крадзяжы, махлярства і іншыя злачынствы ў дачыненні да вас і вашай маёмасці.
Уважліва стаўцеся да выпадковых спадарожнікаў, якія спрабуюць увайсці да вас у давер або прапануюць распіць спіртныя напоі.
Не адгукайцеся на сумніўныя просьбы перадаць пасылкі або іншыя прадметы невядомым асобам у іншым населеным пункце. У іх могуць апынуцца наркотыкі або іншыя забароненыя ў абароце рэчывы і прадметы.
Не пакідайце асабістыя рэчы без нагляду падчас знаходжання на вакзалах і падчас руху ў цягніку, не давярайце іх захаванасць незнаёмым людзям.
Не выкладвайце ў лёгкадаступным месцы на вачах у іншых людзей дакументы, грошы, тэлефоны і іншыя каштоўныя рэчы. Пры выхадзе з вагона праверце іх наяўнасць.
Не кладзіце ўсе наяўныя грашовыя сродкі ў адно месца. Грошы для дробных выдаткаў трымайце асобна ад буйной сумы.
Перад паездкай цалкам зарадзіце свае мабільныя прылады, а калі гэтага зрабіць не ўдалося, то пры выкарыстанні агульнадаступных разетак для падзарадкі не пакідайце гэтыя прылады без вашага нагляду.
Падчас паездкі ў цягніках рэгіянальных ліній у вячэрні і начны час размяшчайцеся ў добра асветленых вагонах, у якіх ёсць пасажыры, або ў галаўным вагоне цягніка, дзе ў выпадку неабходнасці вы хутчэй зможаце звярнуцца па дапамогу да машыніста.
Не ўжывайце падчас паездкі алкаголь.
Не пераходзьце чыгуначныя пуці ў неўстаноўленых месцах.
Калі ў дачыненні да вас здзейснена супрацьпраўнае дзеянне або вы сталі сведкам злачынства, а таксама выявілі падазроныя безгаспадарныя прадметы, неабходна неадкладна паведаміць аб тым, што здарылася, супрацоўнікам органаў унутраных спраў або работнікам чыгуначнага транспарту.
Старшы ўчастковы інспектар міліцыі
Аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі
АУС Пастаўскага райвыканкама
Яўген Малікаў