Прафілактыка правапарушэнняў – залог грамадскай бяспекі

Па выніках першага паўгоддзя бягучага года на тэрыторыі рэспублікі зарэгістравана 144 забойствы (-5,3% у параўнанні з АППГ), 361 наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў (-10,9%). Разам з тым зарэгістраваны рост колькасці «бытавых» забойстваў са спробамі (=18,2%; з 33 да 39), у тым ліку ў Брэсцкай (у 2 разы; з 2 да 4), Віцебскай (у 2,5 разы; з 2 да 5), Магілёўскай (+33,3%; з 6 да 8) абласцях і г. Мінску (у 4 разы; з 2 да 8). У Гродзенскай вобласці іх колькасць (3) засталася на ўзроўні мінулага года. Пры гэтым пераважная большасць названых крымінальна каральных дзеянняў здзейснена грамадзянамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна па выніках 6 месяцаў 2021 года назіраецца рост з 5 да 8 або +60% колькасці зарэгістраваных злачынстваў, учыненых супраць жыцця і здароўя грамадзян (1 – арт.139 (2020 – 1), 0 – арт.147 (2020 – 1), 1 – арт.149 (2020 -0), 1 – арт.153 (2020 -1), 2 – арт.186 (2020 – 2)).

Па выніках 6 месяцаў 2021 года на тэрыторыі раёна назіраецца рост з 1 да 5 або +400% колькасці зарэгістраваных злачынстваў, учыненых у катэгорыі «насілле ў сям'і» (1 – арт.139, 1 – арт.149, 1 – арт.153, 2 – арт.186).

За 6 месяцаў 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (далей АППГ) на тэрыторыі Пастаўскага раёна назіраецца рост колькасці фактаў замаху на забойства арт.139 КК РБ з 0 да 1 факту (або +1 факт), фактаў прычынення наўмысных менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў арт.149 КК РБ з 0 да 1 фактаў (+1, АППГ – 0), наўмыснага прычынення лёгкага цялеснага пашкоджання арт.153 КК РБ з 0 да 1 фактаў (+1, АППГ – 0), пагроз забойствам арт.186 КК РБ з 0 да 2 (+2, АППГ – 0).

Сітуацыя, якая склалася, сведчыць аб неабходнасці прыняцця дадатковых прэвентыўных мер, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў, у першую чаргу насілля ў сям'і.