Прафілактыка правапарушэнняў у сферы аграпрамысловага комплексу

У сувязі з правядзеннем уборачных і нарыхтоўчых работ у 2021 годзе ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і на тэрыторыі Пастаўскага раёна органамі ўнутраных спраў арганізавана і праводзіцца мэтанакіраваная работа па прафілактыцы крадзяжоў і забеспячэнні захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на аб'ектах АПК.

Для аказання дапамогі кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый у забеспячэнні грамадскага парадку, спыненні п'янства на вытворчасці, арганізацыі работы вартавой аховы, ажыццяўленні кантролю за ліквідацыяй выяўленых недахопаў і правядзення адпаведнай прафілактычнай работы, штодзённа арганізоўваецца работа мабільных груп, сіламі якіх праводзіцца маніторынг арганізацыі аховы маёмасці на ўсіх аб'ектах захоўвання ТМЦ, праверка месцаў захоўвання збожжа, мяса-малочнай прадукцыі, ядахімікатаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама тэхнічнай умацаванасці дадзеных месцаў, наяўных мер супрацьпажарнай бяспекі, абароненасці ад злачынных замахаў і забяспечанасці вартавой аховай.

Адным з асноўных фактараў здзяйснення правін і магчымых няшчасных выпадкаў з'яўляецца злоўжыванне алкаголем, асабліва работнікамі прадпрыемстваў на працоўных месцах.

Факты здзяйснення крадзяжоў ТМЦ цягнуць як крымінальную, так і адміністрацыйную адказнасць, у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды. За крымінальна каральныя дзеянні прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або ж абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Немалаважным пытаннем з'яўляецца крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў. Варта адзначыць, што артыкулам 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь), а менавіта частка 3 артыкула 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

У мэтах недапушчэння гібелі і траўміравання людзей у перыяд правядзення ўборачных работ, аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама нагадвае, што асобам, не задзейнічаным у веснавых палявых работах, недапушчальна знаходзіцца на палях падчас іх правядзення.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы валодаеце інфармацыяй аб фактах крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, просім Вас паведамляць пра гэта ў аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама па тэлефонах: 102, 41202, 41002 (кругласутачна).

Ананімнасць гарантуем.

Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі

аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама Я.А.Малікаў