Прафілактыка правапарушэнняў у сферы аграпрамысловага комплексу

У сувязі з правядзеннем уборачнай кампаніі 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і на тэрыторыі Пастаўскага раёна органамі ўнутраных спраў арганізавана і праводзіцца мэтанакіраваная работа па прафілактыцы крадзяжоў і забеспячэнні захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на аб'ектах АПК.

Для аказання дапамогі кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый у забеспячэнні грамадскага парадку, спыненні п'янства на вытворчасці, арганізацыі работы вартавой аховы, ажыццяўленні кантролю за ліквідацыяй выяўленых недахопаў і правядзення адпаведнай прафілактычнай работы, штодня арганізоўваецца работа мабільных груп, сіламі якіх праводзіцца маніторынг арганізацыі аховы маёмасці на ўсіх аб'ектах захоўвання ТМЦ, праверка месцаў захоўвання збожжа, мяса-малочнай прадукцыі, ядахімікатаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама тэхнічнай умацаванасці дадзеных месцаў, наяўных мер супрацьпажарнай бяспекі, абароненасці ад злачынных замахаў і забяспечанасці вартавой аховай.

Адным з асноўных фактараў здзяйснення правапарушэнняў і магчымых няшчасных выпадкаў з'яўляецца злоўжыванне алкаголем, асабліва работнікамі прадпрыемстваў на працоўных месцах. Хацелася б нагадаць, што знаходжанне работнікаў аграпрамысловага комплексу на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янення цягне адміністрацыйную адказнасць па частцы 2 артыкула 17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь у памеры ад 1 да 10 базавых велічынь. Здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, парушальнікі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь і падвергнуты штрафу ў памеры ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйнаму арышту.

Факты здзяйснення крадзяжоў ТМЦ цягнуць як крымінальную, так і адміністрацыйную адказнасць, у залежнасці ад сумы нанесенай шкоды. За крымінальна каральныя дзеянні прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін. Крадзеж, здзейснены паўторна, альбо групай асоб, альбо з пранікненнем у жыллё, караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. За крадзеж, здзейснены ў буйным памеры, можа рушыць услед пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў са штрафам або без штрафу. А за крадзеж, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, крымінальным кодэксам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў са штрафам.

У выпадку выяўлення фактаў дробнага крадзяжу ТМЦ, асоба, якая здзейсніла дадзенае дзеянне, можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 10.5 КаАП Рэспублікі Беларусь і падвергнута штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйнаму арышту. Здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, парушальнікі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 10.5 КаАП Рэспублікі Беларусь і падвергнуты штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйнаму арышту.

Немалаважным пытаннем з'яўляецца крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў. Варта адзначыць, што артыкулам 12.30 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь), а менавіта часткай 3, прадугледжана адказнасць за перавозку па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь больш за сто літраў нафтавага вадкага паліва (аўтамабільны бензін, дызельнае і бытавое паліва ўсіх марак) звыш колькасці, якая знаходзіцца ў серыйна ўстаноўленых арганізацыяй-вытворцам паліўных баках транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для яго перавозкі, у выглядзе накладання штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй паліва, якое перавышае колькасць, перавозка якога па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дапускаецца, або без канфіскацыі. Частка 6 артыкула 12.30 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

У мэтах недапушчэння гібелі і траўміравання людзей у перыяд правядзення ўборачных работ, аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама нагадвае, што асобам, не задзейнічаным ва ўборачных работах, недапушчальна знаходзіцца на палях падчас іх правядзення.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы маеце інфармацыю аб фактах крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, просім вас паведамляць пра гэта ў аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама па тэлефонах: 102, 41202 (кругласутачна). Ананімнасць гарантуем.

Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама –
начальнік міліцыі грамадскай бяспекі
А.Г.Мядзелка