Прафілактыка правапарушэнняў, звязаных з крадзяжом паліва на аўтазаправачных станцыях і стаянках транспартных сродкаў метадам «з бака ў бак!»
У сувязі з пачасціўшыміся фактамі крадзяжу паліва на аўтазаправачных станцыях і стаянках транспартных сродкаў на тэрыторыі рэспублікі, органамі ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама арганізавана і праводзіцца мэтанакіраваная работа па прафілактыцы і папярэджанні крадзяжоў паліва «з бака ў бак».
Арганізавана работа мабільных груп, сіламі якіх праводзіцца маніторынг аўтазаправачных станцый і стаянках транспартных сродкаў, размешчаных на тэрыторыі Пастаўскага раёна. Забяспечана ўзаемадзеянне з работнікамі канцэрна «Белнафтахім», кіраўнікамі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Даведзена інфармацыя аб неабходнасці неадкладнага інфармавання АУС аб выяўленых імі фактах крадзяжоў.
Варта адзначыць, што артыкулам 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь), а менавіта частка 3 артыкула 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыя фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.
Факты здзяйснення крадзяжоў паліва цягнуць як крымінальную, так і адміністрацыйную адказнасць, у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды. За крымінальна каральныя дзеянні прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або ж абмежавання свабоды на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення свабоды на той жа тэрмін.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы валодаеце інфармацыяй, альбо сталі відавочцамі або сведкамі фактаў крадзяжу паліва на аўтазаправачных станцыях, альбо стаянках транспартных сродкаў і іншых месцах «з бака ў бак», просім Вас паведамляць пра гэта ў аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама па тэлефонах: 102, 41002 (кругласутачна).
Ананімнасць гарантуецца!
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама