Прафілактыка крадзяжоў веласіпедаў
У бягучым годзе аддзелам унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама, як і раней, працягваюць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні крадзяжоў веласіпедаў на тэрыторыі г. Паставы і Пастаўскага раёна. У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў праводзяцца прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, супрацоўнікамі пошты, работнікамі магазінаў, сацыяльнымі работнікамі, у ходзе якіх даводзяцца спосабы абароны ад злачынных замахаў, у тым ліку і спосабы абароны ад крадзяжоў веласіпедаў. Таксама тлумачацца патрабаванні РАУС аб неабходнасці інфармавання міліцыі аб кожным факце супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян.
На тэрыторыі Пастаўскага раёна ў 2019 годзе ў параўнанні з 2018 годам адбыўся рост агульнай колькасці крадзяжоў веласіпедаў з 3 да 4 (ці +1). З іх асобы, якія ўчынілі крадзяжы, устаноўлены ў 2 выпадках (2018 – у 1). Раскрыццё злачынстваў гэтага віду склала 50% (2018 – 33,3% ці +16,7%).
Па тэрытарыяльным дзяленні два крадзяжы веласіпедаў учынены ў г. Паставы і 2 крадзяжы ўчынены ў сельскай мясцовасці. У г. Паставы - 2: вул. Юбілейная – 1 крадзеж учынены з пад'езда шматкватэрнага жылога дома (не раскрыта), вул. Зялёная – 1 крадзеж учынены з пад'езда шматкватэрнага жылога дома (не раскрыта). У сельскай мясцовасці ўчынена 2 крадзяжы веласіпедаў: Камайскі с/с в. Вярэнькі - 1 крадзеж веласіпеда ўчынены з двара прыватнага дома (падазраваны ўстаноўлены), Курапольскі с/с в. Кураполле - 1 крадзеж веласіпеда ўчынены з хлява прыватнага дома (падазраваны ўстаноўлены). Як відаць па тэрытарыяльным дзяленні ўчыненых злачынстваў якой-небудзь сістэмы не прасочваецца, усе злачынствы разрознены па месцы ўчынення і ўчынены ў аддаленых адзін ад аднаго сельсаветах.
Па спосабе ўчынення толькі 3 факты ўчынены шляхам свабоднага доступу г. Паставы, вул. Юбілейная (пад'езд), г. Паставы, вул. Зялёная (пад'езд), в. Вярэнькі (двор прыватнага дома). 1 факт шляхам пранікнення ў хлеў прыватнага дома ў в. Кураполле, карыстаючыся недастатковай тэхнічнай умацаванасцю.
Два крадзяжы ўчынены ў студзені месяцы, два крадзяжы ўчынены ў красавіку месяцы 2019 года. Па днях тыдня:
панядзелак-1;
пятніца-2;
субота-1.
Па часе ўчынення тры крадзяжы ўчынены з 19.00 да 06.00 гадзін, 1 крадзеж з 7.00 да 18.00 гадзін.
Уладальнікам веласіпедаў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:
-не пакідайце свой веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, у падвалах, каля пад'ездаў альбо магазінаў
- правядзіце маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запішыце іх нумары, гэта дапаможа ідэнтыфікаваць веласіпед у выпадку крадзяжу
- набудзьце блакіруючую прыладу, якая перашкаджае крадзяжу веласіпеда, і выкарыстоўвайце яе пры пакіданні веласіпеда на непрацяглы час.
Выкананне гэтых мінімальных правіл дазволіць прадухіліць учыненне ў дачыненні да Вас злачыннага замаху, захаваць вашу маёмасць.
Начальнік ААПП Пастаўскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі
Д.А.Салагуб