Прафілактыка крадзяжоў веласіпедаў

Прафілактыка крадзяжоў веласіпедаў

Веласіпед – гэта даволі каштоўная, і пры гэтым часцяком нядбайна захоўваемая маёмасць. Нярэдкія выпадкі, калі двухколавы сябар можа знаходзіцца без нагляду або быць прышпіленым замком або тросам, якія можна лёгка выкрыць або зламаць. Гэтай нядбайнасцю і халатнасцю карыстаюцца зламыснікі. Веласіпеды выкрадаюць альбо з мэтай перапродажу, альбо з хуліганскіх меркаванняў.

Веласіпеды карыстаюцца велізарнай папулярнасцю сярод жыхароў г. Паставы і раёна, адпаведна, пытанне прафілактыкі іх крадзяжоў становіцца ўсё больш актуальным. Шанцаў на вяртанне выкрадзенага веласіпеда становіцца менш, калі халаднавата ставіцца да набыцця свайго транспартнага сродку. Пры куплі веласіпеда з рук трэба звяртаць увагу на яго знешні выгляд – ці быў ён перафарбаваны, ці ёсць нейкія дэфекты або драпіны. Таксама нельга нядбайна ставіцца да наяўнасці пашпарта на веласіпед, толькі пры яго наяўнасці вы можаце быць упэўнены, што купляеце не выкрадзены транспарт, а ў выпадку крадзяжу веласіпеда можаце даказаць яго куплю.

Захоўвайце ўсе дакументы на веласіпед або хаця б сфатаграфуйце серыйны нумар рамы, сам веласіпед, запомніце яго асаблівыя прыкметы (аксэсуары, налепкі, драпіны і г.д.). Гэта значна дапаможа ў пошуку веласіпеда пры яго крадзяжы і доказе вашай уласнасці.
Каб не апынуцца ахвярай крадзяжу, памятайце, што лесвічная пляцоўка або пад'езд, хай і зачыненыя, не лепшы спосаб захоўвання веласіпеда, нават калі ён прышпілены. Уважліва пастаўцеся да мер бяспекі пры куплі аксесуараў для веласіпеда. Трос пажадана набываць патоўшчы і такой даўжыні, каб была магчымасць прымацаваць веласіпед за абодва колы і раму. Замок варта купляць якасны, з трывалай дужкай і без магчымасці выкрыцця падручнымі сродкамі. Не пакідайце каштоўныя рэчы і лёгказдымныя дэталі веласіпеда. Пры магчымасці лепш зняць усю камплектацыю, нават сядло, – такі веласіпед не прыцягне ўвагі і прадставіць менш каштоўнасці для зламысніка.

Не пакідайце свой транспартны сродак у месцах, дзе зламыснік лёгка можа яго выкрасці. Ён павінен быць у полі зроку камер відэаназірання альбо ў вас на вачах, пры гэтым веласіпед усё роўна павінен быць прышпілены, нават калі вы пакінулі яго на кароткі час.

Паважаныя грамадзяне! Ніколі не купляйце веласіпед без дакументаў! У адваротным выпадку вы рызыкуеце стаць уладальнікам крадзенага сродку для перамяшчэння. Калі ў дачыненні да вас або вашай маёмасці здзейснены супрацьпраўныя дзеянні, неадкладна звярніцеся ў міліцыю па тэлефоне 102.

Фота раённай газеты «Пастаўскі край»