Прафілактыка крадзяжоў з дач

Прафілактыка крадзяжоў з дач

Амаль кожнае злачынства здзяйсняецца з прычыны бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзеі любяць лёгкую нажыву. Нават найпрасцейшыя меры засцярогі дапамогуць Вам захаваць Вашу маёмасць: абсталюйце жыллё, гараж і дваровыя пабудовы надзейнымі замыкаючымі прыладамі, сродкамі ахоўнай сігналізацыі.

Адным з відаў «лёгкай нажывы» для злодзеяў з'яўляюцца крадзяжы з дачных домаўладанняў. На тэрыторыі Пастаўскага раёна ў 2020 годзе ў параўнанні з 2019 годам адбыўся рост агульнай колькасці крадзяжоў, учыненых з дачных домаўладанняў з 4 да 5 (ці +1). З іх асобы, якія ўчынілі крадзяжы ўстаноўлены ў 2 выпадках (2019 – 0). Раскрыццё злачынстваў дадзенага віду склала 40% (2019 –0% ці -40%).

Зыходзячы з аналізу па тэрытарыяльным дзяленні, злачынстваў дадзенага віду ў садоўніцкіх таварыствах зарэгістравана не было. Усе крадзяжы ўчынены з дамоў грамадзян, якія выкарыстоўваюцца імі як дачы. Найбольшая колькасць злачынстваў з дачных дамоў учынена ў Варапаеўскі с/с – 3 (в.Ясюкі -1, г.п.Варапаева – 2) (раскрыта 2), 1 злачынства ўчынена на тэрыторыі Камайскага с/с в.Жарскія (дадзенае злачынства не раскрыта), 1 злачынства ўчынена на тэрыторыі Юнькаўскага с/с в.Салаўі (дадзенае злачынства не раскрыта). Як відаць найбольшая колькасць злачынстваў дадзенага віду ў бягучым годзе ўчынена на тэрыторыі Варапаеўскага с/с.

Прадметамі злачынных замахаў з'явіліся: бытавая тэхніка, электраабсталяванне – 2 факты; каляровыя металы -1; алкагольная прадукцыя, прадукты харчавання – 2.

Па часе ўчынення злачынстваў (месяцы выяўлення):

студзень – 2;

люты -2;

красавік – 1;

Па спосабе ўчынення ўсе злачынствы ўчынены шляхам пранікнення ў дачныя дамы праз дзверы вокны, форткі, карыстаючыся недастатковай тэхнічнай усталяванасцю домаўладанняў.

 

У 2020 годзе адзначаецца рост дадзенага віду злачынстваў (+1), у цэлым, аператыўная абстаноўка, звязаная з здзяйсненнем крадзяжоў з дачных дамоў на тэрыторыі раёна стабільная і падкантрольная праваахоўным органам. У садоўніцкіх таварыствах злачынстваў дадзенага віду не дапушчана. У той жа час аналіз паказвае на выяўленне дадзеных злачынстваў у вясновы і летні перыяд, што паказвае на іх здзяйсненне ў зімовы і вясновы перыяд падчас доўгай адсутнасці ўладальнікаў у сваіх дачных домаўладаннях. Большасць злачынстваў разгляданага віду ўчынена шляхам пранікнення, з-за недастатковай тэхнічнай умацаванасці домаўладанняў.

Уладальнікам дачных дамоў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:

- зачыняйце дачу заўсёды, нават калі адлучаецеся з яе на непрацяглы час;

- вывозьце каштоўныя рэчы з дачнага доміка на восеньска-зімовы перыяд;

- суседзі, дапамагайце адзін аднаму, паведамляйце ў міліцыю па тэлефоне 102 аб падазроных асобах, якія з'яўляюцца ў раёне дачных масіваў і садоўніцкіх таварыстваў, паведаміўшы прыкметы зламыснікаў і транспарту, на якім яны перасоўваюцца.

- абсталюйце дачу сродкамі ахоўнай сігналізацыі (па пытаннях кошту паслуг і парадку заключэння дагавораў, якія вас цікавяць, звяртайцеся па адрасе г.Паставы, вул.Юбілейная, 2Б, тэл.: 4-70-69, 4-7056) сістэмай відэаназірання.

Начальнік ААПП МАБ Пастаўскага РАУС

падпалкоўнік міліцыі Салагуб Дзмітрый Аляксандравіч

т.м.7541729