Прафілактыка рабаванняў на аб'ектах гандлю

Аналіз сведчыць, што найбольшая колькасць рабаванняў здзяйсняецца ў грамадскіх месцах, у апошні час такімі з'яўляюцца розныя аб'екты гандлю і гандлёва-забаўляльныя цэнтры.

Такога роду злачынствы часцей за ўсё здзяйсняюць асобы без пэўнага месца жыхарства, а таксама раней судзімыя асобы.

Вы зможаце абараніць сябе і сваю маёмасць ад рабаўнікоў, калі звернеце ўвагу на наступныя парады:

ü    не рэкамендуецца насіць грошы і якія-небудзь каштоўнасці ў сумачцы, лепш пакласці іх ва ўнутраную кішэню адзення;

ü    пры разліку на касе, не стаўце свае рэчы на падлогу альбо не пакідайце іх без увагі, дазваляючы зламыснікам завалодаць імі;

ü    ні ў якім разе не пералічвайце свае грошы на людзях, лепш гэта зрабіць загадзя дома;

ü    ніколі не паказвайце публічна, што маеце пры сабе шмат грошай;

ü    будзьце недаверлівыя, калі незнаёмы чалавек просіць Вас размяняць грошы, магчыма гэта трук, каб даведацца змесціва Вашага кашалька;

ü    калі так здарылася, што Вас абрабавалі, пастарайцеся не страціць самавалоданне і запомніць любыя прыкметы нападніка, паклікаць на дапамогу супрацоўніка аховы, які знаходзіцца на дадзеным аб'екце гандлю, і неадкладна выклікаць міліцыю.

Памятайце, што выконваючы рэкамендацыі, Вы можаце папярэдзіць злачынства, а гэта значна лягчэй, чым знайсці асоб, якія яго здзейснілі.