Прафілактыка гібелі людзей на вадзе

Прафілактыка гібелі людзей на вадзе

1


У мэтах прадухілення гібелі людзей на вадаёмах праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, пачынаючы ад рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных рашэнняў да навучання грамадзян асновам бяспекі жыццядзейнасці.

Для штодзённага забеспячэння бяспечнага адпачынку на водных аб'ектах нясуць службу больш за 1,7 тыс. работнікаў МНС і АСВОД
(гэта 386 вадалазаў, 311 матарыстаў-рулявых, 140 медыцынскіх работнікаў, 872 матросы-выратавальнікі на выратавальных станцыях і пастах).

Ахову жыцця людзей на водных аб'ектах рэспублікі ажыццяўляюць 67 выратавальных станцый, 185 выратавальных пастоў АСВОД.

На пастаяннай аснове праводзіцца растлумачальная і прафілактычная работа сярод насельніцтва, накіраваная на максімальна магчымае зніжэнне верагоднасці гібелі людзей на водах рэспублікі. Гэтая работа праводзіцца з удзелам усіх зацікаўленых органаў, службаў і арганізацый.

Работнікі МНС і АСВОД выступаюць у працоўных калектывах, навучальных установах, дзіцячых дашкольных установах, на радыё і тэлебачанні па пытаннях бяспечных паводзін на водных аб'ектах. На выратавальных станцыях і выратавальных пастах АСВОД арганізавана трансляцыя блокаў прафілактычнай інфармацыі праз «гучнагаворачую» сувязь.

Штодзённа ў кожным раёне ў рамках акцыі «Летні патруль» праводзяцца рэйды работнікаў МНС і АСВОД месцаў адпачынку насельніцтва ля вады, мэта якіх памяншэнне няшчасных выпадкаў.

Штотыдзень з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі гібелі людзей на вадаёмах праводзіцца рассылка смс-паведамленняў грамадзянам.

У мэтах папярэджання і прафілактыкі гібелі людзей на вадаёмах на многіх пляжах краіны рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў забаронены продаж і распіццё спіртных напіткаў.

МНС, АСВОД устаноўлена дакладнае ўзаемадзеянне з органамі ўнутраных спраў. Выстаўленыя для нясення службы, побач з вадаёмамі, нарады міліцыі сумесна з выратавальнікамі АСВОД, МНС праводзяць з грамадзянамі растлумачальную работу аб недапушчальнасці распіцця спіртных напіткаў, а таксама знаходжання ў грамадскіх месцах і купання ў стане алкагольнага ап'янення, купання ў забароненых месцах, плавання на не прызначаных для гэтага сродках. Да асоб, якія распіваюць алкагольныя напіткі або знаходзяцца ў стане ап'янення ў месцах адпачынку грамадзян ля вады, прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Упершыню ў краіне праведзены авіяцыйныя прафілактычныя рэйды па месцах купання і зонах адпачынку насельніцтва ў мэтах прыцягнення ўвагі людзей да праблематыкі гібелі на вадаёмах, інфармавання аб правілах бяспекі, а таксама выяўлення несанкцыянаваных месцаў купання і парушэнняў правіл аховы жыцця людзей на водах.