Прафілактыка дзіцячага траўматызму на чыгунцы

З 20 па 29 мая на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па папярэджанні траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Вельмі часта, пры адсутнасці належнага кантролю з боку дарослых, месцам гульняў дзяцей і падлеткаў становіцца чыгунка. Дзеці, якія ладзяць свае гульні на чыгуначных пуцях, падвяргаюць небяспецы свае жыццё і здароўе. Такія забавы вельмі часта заканчваюцца трагічна. І ў сваю чаргу бестурботнасць дзяцей пагражае бяспецы руху цягнікоў, жыццю і здароўю работнікаў чыгункі і пасажыраў, захаванасці чыгуначнага рухомага саставу і грузаў.

Бацькі, давайце засцеражэм маладое пакаленне ад няшчасных выпадкаў. Неабходна растлумачыць дзецям правілы паводзін на чыгунцы з самага ранняга ўзросту. Чыгунка для ўсіх людзей, а асабліва для дзяцей – зона павышанай небяспекі.

Па дадзеных МУС, на чыгунцы штогод фіксуецца каля 100 фактаў траўматызму. Прычына пераважнай большасці – парушэнне элементарных правілаў бяспекі. Проста адны парушаюць гэтыя правілы па нядбайнасці, няведанні або безадказнасці, іншыя (зачэперы) – з азарту і жадання праславіцца.

На зачэпінг прыпадае толькі невялікая частка правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі, гэта выключна мэтанакіраванае дзеянне, якое ўяўляе сацыяльную небяспеку і ў перспектыве, паколькі падлетак расце і сталее. Хай лічбы невялікія, але за кожнай з іх чыёсьці жыццё і пэўныя сацыяльныя наступствы.

Важна не пакідаць дзіця без нагляду. Неабходна растлумачыць дзецям і падлеткам, што чыгунка не месца для гульняў і прагулак.

Неабходна адзначыць, што чыгунка не небяспечная толькі для тых, хто выконвае правілы, хто ўважлівы і асцярожны, дысцыплінаваны ў небяспечнай зоне. А правілы на чыгуначным транспарце простыя, трэба толькі іх выконваць:

- не хадзіць па пуцях;

- пераходзіць і перасякаць пуці толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Нельга перасякаць чыгуначныя пуці там, дзе гэта зручна або жадаючы скараціць час. Для бяспечнага перасячэння існуюць спецыяльна для гэтага абсталяваныя чыгуначныя пераходы;

- пры пераходзе пераканацца ў адсутнасці цягніка, які набліжаецца;