Прафілактыка дзіцячага траўматызму на чыгунцы

Прафілактыка дзіцячага траўматызму на чыгунцы

З 4 па 17 жніўня 2025 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў на аб'ектах транспарту па прафілактыцы правапарушэнняў і няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх, папярэджанні актаў незаконнага ўмяшання ў дзейнасць чыгуначнага транспарту.

Вельмі часта, пры адсутнасці належнага кантролю з боку дарослых, месцам гульняў дзяцей і падлеткаў становіцца чыгунка. Дзеці, якія ладзяць свае гульні на чыгуначных пуцях, падвяргаюць небяспецы свае жыццё і здароўе. Такія забавы вельмі часта заканчваюцца трагічна. І ў сваю чаргу бестурботнасць дзяцей пагражае бяспецы руху цягнікоў, жыццю і здароўю работнікаў чыгункі і пасажыраў, захаванасці чыгуначнага рухомага саставу і грузаў.

Бацькі, давайце засцеражэм маладое пакаленне ад няшчасных выпадкаў. Неабходна растлумачыць дзецям правілы паводзін на чыгунцы з самага ранняга ўзросту. Чыгунка для ўсіх людзей, а асабліва для дзяцей – зона павышанай небяспекі.

Важна не пакідаць дзіця без нагляду. Неабходна растлумачыць дзецям і падлеткам, што чыгунка не месца для гульняў і прагулак.

Неабходна адзначыць, што чыгунка не небяспечная толькі для тых, хто выконвае правілы, хто ўважлівы і асцярожны, дысцыплінаваны ў небяспечнай зоне. А правілы на чыгуначным транспарце простыя, трэба толькі іх выконваць:

  • не хадзіць па пуцях;
  • пераходзіць і пераязджаць пуці толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Нельга перасякаць чыгуначныя пуці там, дзе гэта зручна або жадаючы скараціць час. Для бяспечнага перасячэння існуюць спецыяльна для гэтага абсталяваныя чыгуначныя пераходы;
  • пры пераходзе пераканацца ў адсутнасці цягніка, які набліжаецца;
  • не падлазіць пад вагоны, не падымацца на дахі вагонаў, лакаматываў;
  • набліжаючыся да чыгункі – зняць навушнікі, у іх можна не пачуць сігналаў цягніка, які набліжаецца;
  • не набліжацца да цягніка, які рухаецца;
  • на платформах вакзалаў і прыпыначных пунктаў не бегаць і не ездзіць на веласіпедах, роліках, скейтбордах і іншых сродках перамяшчэння;
  • не скакаць з пасажырскіх платформаў;
  • не высоўвацца з вокнаў вагонаў і дзвярэй тамбураў;
  • не залазіць і не дакранацца да апор і канструкцый кантактнай сеткі, паветраных ліній электраперадач.

Дзеці капіруюць паводзіны дарослых і важна на асабістым прыкладзе паказваць, як правільна паводзіць сябе на чыгунцы.

Чыгунка патрабуе павышанай увагі і строгага выканання правіл бяспекі! Паважаныя дарослыя! Не праходзьце абыякава міма свавольстваў дзяцей паблізу чыгункі. Памятайце, што чыгунка – не месца для дзіцячых гульняў.

 

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі
Пастаўскага РАУС