Прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні крадзяжоў веласіпедаў

У бягучым годзе аддзелам унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама, як і раней, працягваюць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні крадзяжоў веласіпедаў на тэрыторыі г. Паставы і Пастаўскага раёна. У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў праводзяцца прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, супрацоўнікамі пошты, работнікамі магазінаў, сацыяльнымі работнікамі, у ходзе якіх даводзяцца спосабы абароны ад злачынных замахаў, у тым ліку і спосабы абароны ад крадзяжоў веласіпедаў. Таксама тлумачацца патрабаванні РАУС аб неабходнасці інфармавання міліцыі аб кожным факце супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян.

У 2020 годзе зарэгістравана 7 крадзяжоў веласіпедаў (2019 - 12).

На тэрыторыі Пастаўскага раёна ў 2020 годзе ў параўнанні з 2019 годам адбылося зніжэнне агульнай колькасці крадзяжоў веласіпедаў з 12 да 7 (ці -5). З іх асобы, якія ўчынілі крадзяжы, устаноўлены ў 4 выпадках. Раскрыццё злачынстваў гэтага віду склала 57%.

Па тэрытарыяльным дзяленні 4 крадзяжы веласіпедаў учынены ў г.Паставы і 3 крадзяжы ўчынены ў сельскай мясцовасці. У г.Паставы - 4: вул.Зялёная – 1 крадзеж учынены з пад'езда шматкватэрнага жылога дома (1 раскрыты), вул.Касманаўтаў - 1 крадзеж веласіпеда з пад'езда шматкватэрнага жылога дома (не раскрыты), вул.Чырвонаармейская – 1 крадзеж шляхам свабоднага доступу з двара дома (1 раскрыты), пл.Леніна - 1 крадзеж з-пад магазіна (1 раскрыты). У сельскай мясцовасці ўчынена 3 крадзяжы веласіпедаў: Варапаеўскі с/с г.п.Варапаева - 1 крадзеж веласіпеда ўчынены з дома (падазраваны не ўстаноўлены), в.Стары Двор – 1 крадзеж веласіпеда ўчынены з двара прыватнага дома (падазраваны ўстаноўлены); Курапольскі с/с в.Васіліны - 1 крадзеж веласіпеда ўчынены з дома (падазраваны не ўстаноўлены). Як відаць па тэрытарыяльным дзяленні ўчыненых злачынстваў якой-небудзь сістэмы не прасочваецца, усе злачынствы разрознены па месцы ўчынення і ўчынены ў аддаленых адзін ад аднаго населеных пунктах.

Па спосабе ўчынення толькі 5 фактаў учынены шляхам свабоднага доступу і 2 факты шляхам пранікнення ў жыллё.

Уладальнікам веласіпедаў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:

-не пакідайце свой веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, у падвалах, ля пад'ездаў альбо магазінаў

- правядзіце маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запішыце іх нумары, гэта дапаможа ідэнтыфікаваць веласіпед у выпадку крадзяжу

- набудзьце блакіруючую прыладу, якая перашкаджае крадзяжу веласіпеда, і выкарыстоўвайце яе пры пакіданні веласіпеда на непрацяглы час.

Выкананне гэтых мінімальных правіл дазволіць прадухіліць учыненне ў дачыненні да Вас злачыннага замаху, захаваць вашу маёмасць.

Начальнік ААПП Пастаўскага РАУС

падпалкоўнік міліцыі Салагуб Дзмітрый Аляксандравіч

т.м.7541729