Прафілактычныя мерапрыемствы «Бяспечныя канікулы» правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 1 па 6 красавіка на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб выкананні Правіл дарожнага руху ў перыяд вясновых канікул.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да бацькоў:
1. Абавязкова нагадайце дзецям аб правілах дарожнага руху, абмяркуйце магчымыя небяспечныя сітуацыі на дарозе, растлумачце як бяспечна і правільна перайсці дарогу. Набывайце дзецям яркую вопратку, са святлоадбівальнымі элементамі, каб дзіця было прыкметна на дарозе.
Нагадваем:
- пешаходы павінны рухацца па тратуарах або пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці па абочынах;
- пры руху па абочынах або краі праезнай часткі ў цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці пешаходам рэкамендуецца мець пры сабе прадметы са святлоадбівальнымі элементамі і забяспечваць бачнасць гэтых прадметаў вадзіцелямі транспартных сродкаў;
- пешаходы павінны перасякаць праезную частку па пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці — на скрыжаваннях па лініі тратуараў або абочын;
- на нерэгуляваных пешаходных пераходах пешаходы могуць выходзіць на праезную частку пасля таго, як ацэняць адлегласць да транспартных сродкаў, якія набліжаюцца, іх хуткасць і пераканаюцца, што пераход будзе для іх бяспечны. Таксама нельга пераходзіць вуліцу ў неналежным месцы, нават калі Вы вельмі спяшаецеся.
2. Акрамя гэтага з надыходам цёплага надвор'я, актывізуюцца вадзіцелі мотатранспартных сродкаў і ровараў, асабліва падлеткі. Паважаныя бацькі! Памятайце, юны вадзіцель, які не прайшоў спецыяльную падрыхтоўку, не мае дастатковых ведаў у галіне дарожнага руху, навыкаў і вопыту кіравання, кіруючы транспартным сродкам, падвяргае небяспецы як сябе, так і іншых удзельнікаў дарожнага руху!
Варта адзначыць, што ровар — гэта таксама транспартны сродак. Усе патрабаванні Правіл дарожнага руху, якія адносяцца да транспартных сродкаў, адносяцца ў роўнай ступені і да ровараў. Узрост для кіравання роварам па дарогах агульнага карыстання – не маладзейшы за 14 гадоў.